У Віцебску стартуюць бясплатныя моўныя курсы "Мова Нанова". 21.by

У Віцебску стартуюць бясплатныя моўныя курсы "Мова Нанова"

23.05.2014 19:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю, 25 мая, у Віцебску адбудзецца прэзентацыя бясплатных публічных курсаў беларускай мовы "Мова Нанова".



Курсы "нарадзіліся" ў студзені гэтага года ў Мінску. Іх пачалі весці філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Затым ініцыятыву падхапілі ў іншых гарадах: Бабруйску, Баранавічах, Гродне, Нясвіжы, Брэсце, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве. Выявілася, што вучыць беларускую мову - гэта модна і сучасна. Раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек.

Першы занятак "Мовы Нанова" ў горадзе над Дзвіной пачнецца а 14-й гадзіне ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3). Яго правядуць стваральнікі мінскіх курсаў - Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Далей выкладаць будуць мясцовыя знаўцы беларускай мовы.

На першай сустрэчы вы даведаецеся пра спрадвечна беларускую форму вашага імя, навучыцеся лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць сваіх сваякоў, папрактыкуецеся ў прыгожым маўленні, пачуеце голас Янкі Купалы і паспаборнічаеце ў моўных вынаходніцтвах.

Уваход вольны, першы і наступныя заняткі - бясплатныя. Даведкі па тэлефоне: +375 29 894-05-17.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучыць беларускую мову - гэта модна і сучасна. Раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика