Няўдала папаляваў. 21.by

Няўдала папаляваў

07.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяжка сказаць, што штурхае чалавека на ўчыненне злачынстваў — карыслівасць, зайздрасць, бескантрольная раззлаванасць на навакольных ці штосьці яшчэ. Ахоўваць грамадзян ад праяў нястрымнай жорсткасці і гвалту — адна з задач нарадаў міліцыі падраздзяленняў аховы. І калі якасць і выніковасць працы міліцыянераў на вышыні, тады і ўдзячная рэакцыя чалавека, які атрымаў дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі, не прымушае сябе чакаць.

Пахмурным вечарам супрацоўнікі страявога падраздзялення Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы, заступаючы на службу, як звычайна не здагадваліся, з чым давядзецца сутыкнуцца ў час дзяжурства. Калі стрэлка гадзінніка наблізілася да 22.00, у радыёэфір паступіла паведамленне ад старшага інспектара-дзяжурнага Бабруйскага аддзела аховы маёра Віктара Роя: учынены разбойны напад, у пацярпелага мужчыны пад пагрозай прымянення прадмета, падобнага да паляўнічай стрэльбы, адабралі аўтамашыну "Таёта-Карола". У горадзе быў уведзены план "Перахоп". Група затрымання — старшыя сяржанты Аляксандр Бабовік і Дзяніс Мельнікаў — абмяняліся кароткімі фразамі, дастатковымі для вызначэння далейшых дзеянняў спрактыкаванага экіпажа, які прапрацаваў разам не адзін год. Магчымая наяўнасць у злачынцы агнястрэльнай зброі — інфармацыя сур'ёзная. Пасля ўдакладнення прыкмет падазронага і скрадзенай "іншамаркі" нарад пачаў адпрацоўку тэрыторыі. Не прайшло і 10 хвілін, як ля дома № 218 па вул. Гогаля міліцыянеры заўважылі машыну, якую шукалі. Пачалі пераследаванне, праз СГУ запатрабавалі спыніцца і выйсці з машыны. Балазе, падазроны не стаў выпрабоўваць лёс і сумнявацца ў сур'ёзнасці намераў супрацоўнікаў міліцыі. На руках 29-гадовага непрацуючага грамадзяніна Украіны зашчоўкнуліся наручнікі. У салоне транспартнага сродку была знойдзена паляўнічая стрэльба "ІЖ-58М" з 8 патронамі да яе.

Следству трэба будзе высветліць матывы ўчыненага падазроным злачынства. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса.

А для пільнага нарада аховы дзяжурства скончылася шчырымі словамі ўдзячнасці ад пацярпелага.

Аляксандр ГЕРАСІМАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка сказаць, што штурхае чалавека на ўчыненне злачынстваў — карыслівасць, зайздрасць, бескантрольная раззлаванасць на навакольных ці штосьці яшчэ. Ахоўваць грамадзян ад праяў нястрымнай жорсткасці і гвалту — адна з задач нарадаў міліцыі падраздзяленняў аховы. І калі якасць і выніковасць працы міліцыянераў на вышыні, тады і ўдзячная рэакцыя чалавека, які атрымаў дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі, не прымушае сябе чакаць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика