Трагедыя сям'і: ад удушэння па неасцярожнасці загінула двухмесячная дзяўчынка
18.06.2010 12:06
—
ЧП
|
Трагедыя здарылася ў ноч на 16 чэрвеня ў Камянецкім раёне. Паводле слоў маці загінулай, 15 чэрвеня яна пафарбавала ложачак сваёй двухмесячнай дачкі і таму ўзяла яе спаць у сваю пасцель. Прачнуўшыся ў дзве гадзіны ночы, жанчына знайшла немаўля мёртвай. Побач спала яшчэ адна дачка, трох гадоў. Мяркуючы па ўсім, трохгадовая дзяўчынка прыйшла да іх ноччу з іншага пакоя і лягла побач з маці і малодшай сястрой. Устаноўлена, што смерць дзіцяці наступіла ад механічнай асфіксіі. Абставіны няшчаснага выпадку высвятляе пракуратура Камянецкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя здарылася ў ноч на 16 чэрвеня ў Камянецкім раёне. Паводле слоў маці загінулай, 15 чэрвеня яна пафарбавала ложачак сваёй двухмесячнай дачкі і таму ўзяла яе...
|
|