Мінскі злодзей стаў панятым на месцы свайго злачынства. 21.by

Мінскі злодзей стаў панятым на месцы свайго злачынства

20.07.2010 13:48 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малады мужчына забраўся праз фортку ў кватэру да сваіх суседзяў па пад"ездзе і спакойна вынес праз дзверы тэлевізар і адзежу. Схаваўшы ўсё ў сябе дома, ён адправіўся гуляць па начным горадзе.

Калі вярнуўся, бліз пад"езда ўжо знаходзіліся міліцыянты. Яны прапанавалі яму стаць панятым пры аглядзе месца злачынства, паведамляе «Народная газета». Калі ўсе працэдуры былі скончаныя, зламыснік падпісаў пратакол і сышоў дадому.

Аднак малады чалавек трапіўся праваахоўнікам пазней — пры спробе абкрасці аўтамабіль. Пасля затрымання міліцыянты праверылі зламысніка на магчымую датычнасць да іншых злачынстваў. Тут і выявіліся кур"ёзныя акалічнасці кватэрнага крадзяжу.

Падчас следства, дарэчы, высветлілася, што малады чалавек — галоўны фігурант яшчэ 16 крадзяжоў з аўтамабіляў. Цяпер серыйнаму злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады мужчына забраўся праз фортку ў кватэру да сваіх суседзяў па пад"ездзе і спакойна вынес праз дзверы тэлевізар і адзежу. Схаваўшы ўсё ў сябе дома, ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика