У Пінскім раёне ў калодзежы патануў мужчына
21.07.2010 10:51
—
ЧП
|
У Пінскім раёне ў калодзежы патануў 36-гадовы жыхар вёскі Клетная. Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці па Пінскім раёне, яго цела было знойдзена ў старым калодзежы на тэрыторыі закінутага дому ў вёсцы Клетная 19 ліпеня каля 14.00. Знайшоў мужчыну яго сваяк. Як адзначылі ў следчым аддзеле, ён знік чатыры дні таму. Мужчына пайшоў з дому і не вярнуўся. Пошукам зніклага займаліся самі родныя, якія не звярталіся наконт гэтага ў міліцыю. Прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза. Праверку і ўсе абставіны здарэння высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці па Пінскім раёне. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінскім раёне ў калодзежы патануў 36-гадовы жыхар вёскі Клетная. Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці па Пінскім раёне, яго цела было...
|
|