Знайшлі праз некалькі дзён. 21.by

Знайшлі праз некалькі дзён

01.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы пісалі пра тое, што ў лясным масіве паблізу вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна ў лясным масіве згубілася пенсіянерка, якая выправілася па грыбы. На шчасце, усё для жанчыны скончылася добра, хоць напачатку пошукі плёну не далі.

Яны пачаліся пасля таго, як сама пенсіянерка патэлефанавала па мабільным суседцы і сказала, што не можа знайсці дарогу дадому. Цягам паўтара сутак работнікі МНС, МУС, лясгаса, а таксама вайскоўцы безвынікова шукалі яе. На другі дзень пошукаў у паветра паднялі верталёт МІ-2 "Беллес- авія". Яго экіпаж і заўважыў пенсіянерку ў лясным масіве каля вёскі Цна Вілейскага раёна. Жанчына знаходзілася ў здавальняючым стане і нават адмовілася ад агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі. У суправаджэнні сына выратаваная з'ехала дадому. Па месцы жыхарства пенсіянерку агледзеў медработнік. На яе целе знайшлі двух кляшчоў, у сувязі з чым пацярпелую даставілі ў паліклініку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы пісалі пра тое, што ў лясным масіве паблізу вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна ў лясным масіве згубілася пенсіянерка, якая выправілася па грыбы. На шчасце, усё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика