У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла жыхарка Баранавіч з двумя дзецьмі. 21.by

У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла жыхарка Баранавіч з двумя дзецьмі

04.12.2019 13:38 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У расійскую секту, дзе забілі 9-гадовага хлопчыка, збегла жыхарка Баранавіч з двумя дзецьмі

Фото: Intex-press

У канцы лістапада ў Екацярынбургу знайшлі цела 9-гадовага хлопчыка. Высветлілася, што яго бацькі — члены секты «Сведкі Хрыста», якую арганізавала нейкая Земфіра Гайнуліна, якая сама сябе называе «Фамар». 40-гадовы Іван Казанцаў сек сына розгамі, заткнуўшы малому рот кляпам. У выніку, хлопчык задыхнуўся, тады Казанцаў паклікаў Гайнуліну, каб тая ажывіла малога. Не атрымалася. Тады цела хлопца закапалі ў парку. Іван Казанцаў з жонкай пэўны час жылі ў Беларусі: ён расіянін, але жонка мае беларускае грамадзянства. Беларусам быў і іх забіты сын.

Але нядаўна стала вядома, што ў тую ж секту сышла яшчэ адна беларуска. Жыхарка Баранавіч Кацярына Гутырчык узяла дваіх малых дзяцей і з’ехала ў Расію, паведамляе «Наша Ніва».

Журналісты звязаліся з мужам Кацярыны. Мужчына паведаміў, што дзяцей ужо вярнулі дадому. Цяпер ён знаходзіцца ў Екацярынбургу, займаецца ці то пошукамі жонкі, ці то яе вызваленнем з секты. Падрабязна каментаваць гісторыю мужчына не захацеў.

РЕКЛАМА

Іншыя сваякі Кацярыны Гутырчык таксама катэгарычна адмовіліся ад каментараў.

Вядома толькі, што як і сям’я Казанцавых, Гутырчык павыдаляла ўсе свае акаунты ў сацсетках. Некалькі тыдняў таму яна ўзяла дзяцей і знікла.

Земфіра Гайнуліна, як яна сама пра сябе кажа, былая прадавачка, якая ў 2011 годзе ў сне адчула «божы дух» і пачала прапаведаваць, змешваючы біблейскія гісторыі з уласнымі хворымі выдумкамі. Гайнуліна таксама запісвае на відэа свае «хрысціянскія» спевы пад гітару, выкладвае іх на Ютубе.

Цікава, што ў ВК ці Аднакласніках Гайнуліна і яе прыхільнікі выдаляюць свае акаўнты, затое рэгіструюцца ў твітары, дзе «прапаведуюць». Твітар-акаўнты створаныя нават малым дзецям.

Сама Гайнуліна ў твітары на рускай і англійскай мовах распавядае байкі, напрыклад, як у яе сына захрасла костка ў горле, а бог прымусіў яе знікнуць. Усе твітар-акаўнты вядуцца пад новымі «хрысціянскімі» імёнамі: Фамар, Давід, Марыя… Іван Казанцаў, які засек сына да смерці, меў імя «Пётр».

РЕКЛАМА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика