У закладніках у «Аднакласнікаў». 21.by

У закладніках у «Аднакласнікаў»

03.06.2010 11:35 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зарэгістравацца ў сацыяльный сетцы проста, а вось выдаліць інфармацыю пра сябе робіцца ўсё складаней.

Дэпрэсія, нежаданне бачыць і чуць знаёмых і імкненне выдаліць сваю старонку ў сацыяльных сетках, каб застацца ў адзіноце, — сітуацыя, з якой сутыкаліся многія карыстальнікі інтэрнэту. І толькі тады яны разумелі, што зрабіць гэта не так і проста, як здаецца на першы погляд. Сайты ахоўваюць інфармацыю пра карыстальнікаў ад іх саміх! У першую чаргу гэта зроблена з уяўным клопатам пра людзей — маўляў, праз дзень адумаецца, а аднавіць ужо не зможа. Прыхільнікі тэорыі сусветных змоў бачаць іншае тлумачэнне — карпарацыі хочуць трымаць пад каўпаком мільёны карыстальнікаў. У правілах карыстання сайтамі, з якімі, звычайна ўсляпую, згаджаюцца інтэрнэтчыкі, ёсць ускоснае пацверджанне.

Напрыклад, карыстальнікі сеткі «Вконтакте» абавязуюцца «прадастаўляць поўныя і праўдзівыя дадзеныя і сачыць за іх актуалізацыяй». Хто зможа незаконна прачытаць гэтыя звесткі — адкрытае пытанне. Нядаўна свет шакавала апублікаваная перапіска стваральніка сеткі Facebook Марка Цукерберга са знаёмым. «Калі табе патрэбна інфармацыя пра кагосьці з Гарварда, толькі папрасі. У мяне 4000 е‑мэйлаў, фатаграфій, адрасоў». — «Адкуль яны ў цябе?» — «Гэтыя тупені выкладаюць іх самі».

Калі хваля эйфарыі ад карыстання сацыяльнымі сеткамі прайшла, людзі захацелі выйсці са шматмільённай «секты».

Фраза «выдаліць акаўнт» на днях увайшла у топ‑10 запытаў у пошукавіку Google. І зразумелі, што назад іх ніхто не пусціць…

Большасць сацыяльных сетак у свеце практыкуе два крокі для знікнення карыстальніка — дэактывацыю профілю і поўнае выдаленне дадзеных. Напрыклад, карыстальнікі Facebook могуць націсканнем адной кнопкі схаваць свой профіль ад усіх астатніх, а для таго, каб знішчыць інфармацыю цалкам, адправіць праз некаторы час просьбу‑запыт адміністратарам, тлумачыць сэрвісная служба кампаніі. Такая магчымасць была дададзеная пасля шматлікіх скаргаў абураных карыстальнікаў. Ніхто не можа прасачыць, ці насамрэч інфармацыя будзе выдаленая з сервераў сайта.

Тая ж сітуацыя і з «Вконтакте». Двухкрокавая сістэма выдалення як быццам бы прыводзіць да знішчэння інфармацыі, але ідэнтыфікацыйны нумар карыстальніка назаўсёды застаецца незанятым.

Зарэгістраваныя на «Аднакласніках» сталі скардзіцца, што са старонкі настроек знікла кнопка «выдаліць профіль». Таму для знішчэння інфармацыі трэба адправіць электронны ліст адміністратарам і дачакацца ад іх адказу. Прычым не факт, што яны не запатрабуюць адсканаваную копію пашпарта… Згадзіцеся, працэдура досыць доўгая і шмат хто кіне яе на паўшляху.

Але нават калі аперацыя па выдаленні паспяхова скончылася, радавацца рана. Інфармацыя застаецца і ў так званых кэшах пошукавых сістэм. Практычна ўсе пошукавікі захоўваюць копіі старонак, да якіх можна атрымаць доступ з дапамогай спасылкі «захаванне старонкі». Гэтыя кэшы абнаўляюцца даволі доўга, таму не варта здзіўляцца, калі пасля выдалення профілю з сацыяльнай сеткі вас яшчэ будуць знаходзіць праз яе — звычайна гэта займае паўгода—год.


Яўген Васількоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зарэгістравацца ў сацыяльный сетцы проста, а вось выдаліць інфармацыю пра сябе робіцца ўсё складаней.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика