Беларусы ў серыяле «Школа»
03.06.2010 11:35
—
Разное
|
Беларусаў можна адшукаць дзе заўгодна, асабліва калі справа тычыцца Расіі. Часам у гэта не верыцца самому і часам робіцца з гэтага смешна. Але ж на тое мы і землякі, што павінны праяўляць салідарнасць адно з адным. Знаёмцеся: Наталля Церашкова, 24 гады,Даведаўся, і не паверыў вачам. Яшчэ інтэрвію: Цудоўная работа ў цудоўным серыяле. Спадзяемся ўбачыць Наталлю і ў беларускіх праектах. А вось што Настаўніцу расійскай літаратуры ў фільме грае Елена Папанава, дачка славутага савецкага актора, напаўбеларуса І гэта сапраўды паказальная карціна. Паводле афіцыйнага перапіса 2002 г. у Расіі пражывае 800 тысяч беларусаў, што на траціну менш за дадзеныя паводле перапіса 1989 г., пры тым, што за гэтыя гады, здаецца, больш беларусаў прыехала ў Расію, чым з’ехала з яе. Людзей з беларускімі каранямі кшталту Аляксандры Рабёнак ці Елены Папанавай у Расіі мільёны, але нават на перапісе яны (нават напалову беларусы) рэдка пазначаюць беларускую нацыянальнасць — што й казаць пра захаванне беларускай культуры ў побыце. Энтузіясту *** Што да самога серыяла, чый паказ скончыўся на мінулым тыдні адначасова з пачаткам школьных вакацый, казаў ужо і скажу яшчэ раз: у Расіі кіно здымаць не развучыліся, проста трэба ведаць, што глядзець. А глядзець трэба не «Стомленыя Творчасць Валерыі Гай Германікі — серыял «Школа» і (у меншай ступені) фільм «Усе памруць, а я застануся» адначасова і прыцягвае, і адштурхоўвае. Усе героі вельмі чалавечныя, ні пра якога нельга сказаць, што гэта пазітыўны альбо негатыўны персанаж, кожны робіць то правільныя, то няправільныя учынкі. Не ведаю, наколькі сучасная школа падобная да таго, што паказана ў «Школе» і не ведаю, ці варта глядзець гэты серыял цяперашнім школьнікам (хаця чаго саромецца, калі яны ўсё гэта Ды і як не аддасціся настальгіі па даўгіх школьных гадах, раз няма магчымасці больш у іх вярнуцца! Па старэйшых класах, па школьнай дыскатэцы, розных прыгодах са зніклымі класнымі журналамі ці школьнымі турпаездкамі. Героі серыяла амаль на 10 гадоў маладзейшыя за нас, яны пайшлі ў школу тады, калі мы яе ўжо заканчвалі — але дух школы перададзены ўсё той жа, такія ж настаўнікі, парты, калідоры, такія ж дурныя школьныя святы і бацькоўскія сходы. Германіка — як раз чалавек нашага пакалення, таму гэта напэўна ў большай ступені фільм пра нас, пра шкаляроў дзевяностых гадоў, войн «рэпераў» і «металістаў», а не пра сённяшніх шкаляроў, дзяцей тлустых пуцінскіх гадоў. Як міла чуць з экрану слэнг! :) Наш Таксама было цікава ўпершыню глядзець на сітуацыі ў фільме хутчэй вачыма бацькоў або настаўнікаў, лавіць сябе на думцы, што разважаеш хутчэй з іх перспектывы, а не ад асобы вучняў. Глядзець, як героі фільма «Усе памруць, а я застануся» п’юць і паляць у школьнай прыбіральні і чуць ўласную думку «дзеткі, мілыя, ну што ж вы робіце!» Некалькі гадоў таму я быў назіральнікам на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу і мне давялося пайсці з Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для мяне гэты фільм у першую чаргу нагода для настальгіі.
|
|