450 гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні была выдадзеная Біблія, вядомая ў гісторыі як “Брэсцкая біблія”, альбо “Радзівілаўская біблія”.
*** 20 гадоў таму выйшаў у свет гістарычна-публіцыстычны ілюстраваны часопіс “Беларуская мінуўшчына”. *** 27 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Вярсоцкага (1923 – 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы. *** 29 чэрвеня. 90 гадоў таму (1923) выйшаў у свет грамадска-палітычны і літаратурны часопіс “Крывіч”, які выдаваўся да 1927 года. *** 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Рудзіка (1913 – 2005), заслужанага архітэктара Беларусі. *** 1 ліпеня. 420 гадоў з дня нараджэння Альбрыхта Станіслава Радзівіла (1593–1656), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, гісторыка. *** 185 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Гараўскага (1828 – ?), беларускага мастака-пейзажыста. *** 110 гадоў з дня нараджэння (1903) беларускага філосафа, члена-карэспандэнта АН Беларусі Івана Ілюшына. Скончыў БДУ. У 1947–1951 гадах дырэктар Інстытута філасофіі і права АН Беларусі, галоўны вучоны сакратар прэзідыума акадэміі. З 1951 года – міністр асветы БССР. *** 80 гадоў з часу выхаду (1933) Пастановы СНК БССР аб арганізацыі Беларускага політэхнічнага інстытута на базе мінскіх хіміка-тэхналагічнага, будаўнічага, энергетычнага, тарфянога і харчовага інстытутаў (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). *** 3 ліпеня. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. *** 1803 год (210). Пачатак дзейнасці Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У гэты час на тэрыторыі Беларусі было 25 сярэдніх і няпоўных сярэдніх і каля 130 пачатковых школ. Акруга існавала да 1917 года (у яе сістэме тады налічвалася 7300 навучальных устаноў).