Вяртанне салдата. 21.by

Вяртанне салдата

10.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Буйнавічах Лельчыцкага раёна перазахавалі чырвонаармейца Аляксандра Ліцвінава, які загінуў у час вайны пад Ленінградам

Трыццацідвухгадовага ўраджэнца вёскі Буйнавічы Лельчыцкага раёна Аляксандра Ліцвінава вайна заспела ў Расіі. Адтуль ён і быў прызваны ў дзеючыя войскі Мяксінскім райваенкаматам Валагодскай вобласці. Дзе праходзілі ратныя шляхі-дарогі чырвонаармейца Ліцвінава, пакуль невядома.

Між тым, па ранейшым сведчанні жонкі Аляксандра Захаравіча, якая засталася на акупаванай фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі, вестак ад мужа з таго часу яна так і не атрымлівала. Тое, што Соф’я Яўстратаўна ў адрозненне ад амаль чатырох тысяч мірных жыхароў Лельчыцкага раёна, расстраляных, закатаваных або выгнаных у фашысцкае рабства, мужна перажыла пакуты нямецкага прыгнёту і засталася жывой, засведчылі звесткі аб перапісе жыхароў Буйнавічаў, датаваныя канцом пасляваеннага 1946 года. Яе ж муж да нядаўняга часу заставаўся ў спісах чырвонаармейцаў, што зніклі без вестак у полымі самай жорсткай і крывавай бойні.

І толькі нядаўна заслона таямнічага маўчання вакол імя нашага земляка прыадкрылася. Дапамаглі ў гэтым члены пошукавага атрада «Вяртанне» з ра-сійскага Санкт-Пецярбурга, якія ў час нядаўняй экспедыцыі займаліся пад’ёмам аднаго з санітарных пахаванняў на месцы прарыву блакады Ленінграда. Нагадаем: аперацыя пад кодавай назвай «Іскра» з удзелам вайсковых фарміраванняў Ленінградскага і Волхаўскага франтоў Савецкай арміі пачалася 12 студзеня 1943 года. Праз ты-дзень нашы войскі сустрэліся ў раёне Шлісельбурга. Аднак поўнае вызваленне Ленінграда адбылося толькі праз год. 27 студзеня 1944 года на Краснай плошчы быў дадзены салют у гонар зняцця блакады, яна працягвалася 872 дні. Па інфармацыі атрада «Вяртанне», прыблізна ў гэты час і загінуў у баі чырвонаармеец Ліцвінаў з палескіх Буйнавічаў. У брацкай магіле каля паўночнай расійскай сталіцы членамі атрада быў знойдзены салдацкі медальён, напаўсатлелая запіска ў якім адкрыла імя загінуўшага ўладальніка, нашага земляка. Астанкі байца, некаторыя знойдзеныя з медальёнам асабістыя рэчы Аляксандра Захаравіча намаганнямі ўдзельнікаў «Вяртання» і членаў Міжрэгіянальнага грамадскага фонду ўвекавечвання памяці загінуўшых пры абароне Айчыны былі перапраўлены на радзіму салдата. У цырымоніі перазахавання чырвонаармейца прынялі ўдзел дзясяткі жыхароў Буйнавічаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, райваенкамата, члены клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Памяць»  і «Пошук» з Гомеля і Калінкавічаў, ваеннаслужачыя мабільнай пагранічнай заставы, школьная моладзь. Пахавалі Аляксандра Ліцвінава з захаваннем воінскіх рытуалаў, святар мясцовага храма адслужыў на магіле памінальную ліцію. Асабістыя рэчы земляка-вызва-ліцеля зоймуць неўзабаве ганаровае месца ў раённым і школьным музеях.

На здымках: у час перазахавання астанкаў Аляксандра Ліцвінава; асабістыя рэчы чырвонаармейца-земляка, якія знойдзены на месцы прарыву блакады Ленінграда.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Буйнавічах Лельчыцкага раёна перазахавалі чырвонаармейца Аляксандра Ліцвінава, які загінуў у час вайны пад Ленінградам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика