Нецвярозаму гродзенцу прымроілася бомба ў камп'ютары
23.05.2016 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: з архіву tsifra.by Гродзенская міліцыя атрымала тэлефанаванне ад 41-гадовага жыхара горада: мужчына паведаміў, што ў яго кватэры шматпавярховага дома па вуліцы Ліможа закладзеная бомба. Прыбыўшы на месца здарэння, міліцыянты западозрылі, што не ўсё ў тэлефанаванні мужчыны адпавядае праўдзе. Сам гродзенец быў п'яны і паводзіў сябе крыху неадэкватна. Мужчына паказаў міліцыянтам на сістэмны блок свайго камп'ютара і заявіў, што там знаходзіцца бомба. Выбуховае прыстасаванне, па яго словах, у камп'ютар заклаў невядомы. Міліцыянты выклікалі хуткую дапамогу на месца здарэння, перадае прэс-служба Тым не менш, кватэру яны праверылі з удзелам сапёрна-піратэхнічнай групы. Як і меркавалася выбуховага прыстасавання там не было. На гродзенца пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы (ч.1 арт.340 КК). Дарэчы, у міліцыю мужчына тэлефанаваў зрабіў з матчынага мабільніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: з архіву tsifra.by Гродзенская міліцыя атрымала тэлефанаванне ад 41-гадовага жыхара горада: мужчына паведаміў, што ў яго кватэры шматпавярховага дома па вуліцы...
|
|