Магілёўская міліцыя пракаментавала затрыманне арганізатара дзіцячага свята
28.06.2016 10:48
—
Разное
|
Магілёўская міліцыя пракаментавала затрыманне арганізатара дзіцячага свята. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што калі яны з'явіліся, дзяцей на месцы ўжо не было. Дарэчы, тады было 19.20. Міліцыянеры спасылаюцца на нейкага 24-гадовага мясцовага жыхара, які жыве па вуліцы Ленінскай з жонкай і 10-гадовым сынам. Мужчына паскардзіўся на маладых людзей, якія ў раёне адной з кавярняў на пешаходнай вуліцы гучна гралі на гітары, падключанай да сістэмы гукаўзмацнення. Супрацоўнікі міліцыі зрабілі заўвагу некалькім хлопцам і дзяўчыне з-за гучнай музыкі (падкрэсліваецца — дзяцей там "ужо даўно не было"). Таксама яны пацікавіліся, што за музычнае мерапрыемства праводзіцца, якія падставы для збору грашовых сродкаў. Дырэктар кавярні распавёў, што ўдзень 22 чэрвеня для дзяцей была арганізаваная арт-пляцоўка. "Аднак, замест таго, каб дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, ён адмаўляўся назваць свае дадзеныя ці прад'явіць супрацоўнікам дакументы, якія засведчваюць яго асобу", — Пасля гэтага дырэктара кавярні завезлі ў пастарунак "для высвятлення асобы і далейшага разбіральніцтва па сутнасці сітуацыі". Пазней яго адпусцілі. Падставаў для складання адміністрацыйнага пратаколу ў яго адносінах не было. Увечары 22 чэрвеня скаргаў ад мясцовых жыхароў міліцыя больш не атрымлівала. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўская міліцыя пракаментавала затрыманне арганізатара дзіцячага свята. Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 22 чэрвеня ўладальнікі магілёўскай кавярні...
|
|