Палякі знайшлі ў фуры з Беларусі разам з вуглём 50 тысяч пачак цыгарэт (фота). 21.by

Палякі знайшлі ў фуры з Беларусі разам з вуглём 50 тысяч пачак цыгарэт (фота)

08.08.2016 20:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: bialystok.scelna.gov.pl

Польскія мытнікі знайшлі ў фуры з Беларусі, якая везла мяхі з драўняным вуглём для барбекю, 50 тысяч пачак цыгарэт. Здарэнне адбылося на памежным пераходзе ў Кузніцы. Палякі заўважылі цыгарэты гродзенскай вытворчасці падчас сканавання груза. Яны былі схаваны ў некаторых мяхах з вуглём. Фурай кіраваў 34-гадовы мужчына.

Як адзначае прэс-служба польскай мытнай службы ў Беластоку, для таго, каб разгрузіць грузавік (у ім было 3650 мяхоў) і падлічыць кантрабанду, спатрэбіліся 2 дні. Нелегальны груз ацанілі на суму 170 тысяч долараў. Яго, як і аўтамабіль, затрымалі. Праводзіцца расследаванне.

Папярэдняя спроба правозу ў Польшчу кантрабандных цыгарэт з Беларусі, схаваных у драўняным вуглі, была зафіксаваная ў Кузніцы ў ліпені. Тады палякі знайшлі 67 500 пачак цыгарэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bialystok.scelna.gov.pl Польскія мытнікі знайшлі ў фуры з Беларусі, якая везла мяхі з драўняным вуглём для барбекю, 50 тысяч пачак цыгарэт. Здарэнне адбылося на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика