У Астравецкім раёне перакуліўся ГАЗ з 12 пасажырамі ў кузаве (фота). 21.by

У Астравецкім раёне перакуліўся ГАЗ з 12 пасажырамі ў кузаве (фота)

18.08.2016 14:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

Трагічная аўтааварыя адбылася 17 жніўня каля 17-й гадзіны ў Астравецкім раёне. Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, пры ДТЗ загінуў чалавек.

Фургонам ГАЗ кіраваў 50-гадовы мужчына. На  дарозе ён вырашыў абагнаць аўтагрэйдар. Аднак пасля завяршэння манеўру мужчына не справіўся з кіраваннем — аўтамабіль з'ехаў у кювет. Там фургон перакуліўся на правы бок.

У кузаве ехалі 12 пасажыраў. Рамянёў бяспекі не было. Ад удару адзін з пасажыраў загінуў на месцы. Іншыя пасажыры грузавіка не пацярпелі.

Пасля здарэння кіроўцу стала кепска. Аднак медыкі яго адпусцілі пасля агляду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by Трагічная аўтааварыя адбылася 17 жніўня каля 17-й гадзіны ў Астравецкім раёне. Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, пры ДТЗ загінуў чалавек....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика