Аварыю на ЦЭЦ-4 "Белэнерга" патлумачыла абрывам троса. 21.by

Аварыю на ЦЭЦ-4 "Белэнерга" патлумачыла абрывам троса

12.12.2016 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: euroformatsteel.com

РУП "Белэнерга" паведаміла падрабязнасці пра здарэнне на мінскай ЦЭЦ-4 уначы на 12 снежня.

"Уначы ў 1.56 12 снежня 2016 года з-за абрыву грозатроса адбылося кароткае замыканне на апоры №19 двухланцуговага ўчастка адыходзячых ліній 110 кВ "Мінская ЦЭЦ-4 — Ждановічы" і "Мінская ЦЭЦ-4 — Заслаўе", — паведамляе прэс-служба канцэрна.

Гэта прывяло да частковага адключэння высакавольтнага абсталявання на размеркавальнай прыладзе 110 кВ. У выніку без электрычнасці засталіся пяць раёнаў Мінска і частка Мінскага раёна, а асобныя раёны сталіцы засталіся без цеплазабеспячэння.

Паведамляецца, што падача электрычнасці сталічным спажыўцам была адноўленае ў 4.35 раніцы, а цяпло ўсім мінчукам далі да 5.20 раніцы. У Мінскім раёне электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў было адноўленае да 8.30.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: euroformatsteel.com РУП "Белэнерга" паведаміла падрабязнасці пра здарэнне на мінскай ЦЭЦ-4 уначы на 12 снежня. "Уначы ў 1.56 12 снежня 2016 года з-за абрыву грозатроса...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика