Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі ў сувязі з тэрактам у Стамбуле. 21.by

Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі ў сувязі з тэрактам у Стамбуле

01.01.2017 17:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

МЗС Беларусі ў сваю чаргу “рашуча асудзіў усе праявы тэрарызму і пацвердзіў салідарнасць з дружалюбным народам Турцыі”.

Тэракт у папулярным клубе Reina  адбыўся ў ноч на 1 студзеня. Невядомыя злачынцы прыйшлі ў клуб, дзе было сама меней 700 чалавек, і адкрылы агонь з кулямётаў па наведніках. Тэрарысты зніклі з месца здарэння, вядзецца іх пошук.

Загінула 39 чалавек, каля 70 атрымалі раненні.

Беларускія дыпламатычныя службы цяпер правяраюць, ці не было сярод пацярпелых у гэтым тэракце нашых суграмадзян.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика