На пажары ў Лепельскім раёне загінуў чалавек, яшчэ дзевяць эвакуявалі. 21.by

На пажары ў Лепельскім раёне загінуў чалавек, яшчэ дзевяць эвакуявалі

02.02.2017 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На пажары ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна ў ноч на 2 лютага загінуў 37-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 2.40: гарэла кватэра адзінокага мужчыны. Суседзі распавялі, што гаспадар рэгулярна выпіваў. Напярэдадні здарэння яго ніхто не бачыў.

У кватэры ратавальнікі выявілі моцнае задымленне. Гаспадара яны знайшлі ў пакоі на падлозе без прыкметаў жыцця. Сам пажар адбыўся ў кухні.

Ратаваьнікі эвакуявалі з дома дзевяць жыхароў з кватэраў на другім і трэцім паверхах. Пацярпелых пры гэтым не было.

Агонь пашкодзіў у кухні кватэры маёмасць, там закураныя сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што агонь узнік праз неасцярожнасць пры курэнні загінулага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна ў ноч на 2 лютага загінуў 37-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика