Аўтааварыя ў Мінску на 50 хвілінаў паралізавала рух трамваяў. 21.by

Аўтааварыя ў Мінску на 50 хвілінаў паралізавала рух трамваяў

10.02.2017 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Мінска

У Мінску зранку 10 лютага з-за ДТЗ былі цяжкасці ў руху трамваяў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аўтааварыя здарылася на скрыжаванні Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай, распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Радзько. 35-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen Transporter ехаў па Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў у напрамку плошчы Бангалор. На скрыжаванні са Старавіленскім трактам ён праскочыў на забараняльны сігнал светлафора і ўрэзаўся ў аўтамабіль Honda, за рулём якога была 61-гадовая жанчына. Яе аўтамабіль у гэты момант рабіў левы паварот з вуліцы Арлоўскай на Старавіленскі тракт.

Пацярпелых пры здарэнні не было.

Аднак паколькі аварыя здарылася на трамвайных шляхах, рух трамвайных маршрутаў №3 і №5 быў спынены з 7.50 да 8.40. Для мінчукоў быў арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 903 "Возера — вул.Змітрака Бядулі".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска У Мінску зранку 10 лютага з-за ДТЗ былі цяжкасці ў руху трамваяў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Аўтааварыя здарылася на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика