На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота). 21.by

На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў (фота)

17.05.2017 12:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў. 33-гадовы мужчына, працаўнік ААТ “Саюзпраммантаж”, атрымаў цяжкія траўмы галавы, ён шпіталізаваны.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы 11 траўня. Мантажнік працаваў у адным з цэхаў прадпрыемства, выконваў будаўнічыя працы. Ён упаў з металічнага каркасу.

Праваахоўнікі вывучаюць разнастайную дакументацыю, апыталі кіраўнікоў і рабочых, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высвятляецца пытанне, ці быў рабочы забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, якія неабходныя для працы на вышыні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by На “Гродна Азоце” мантажнік зваліўся з вышыні 9 метраў. 33-гадовы мужчына, працаўнік ААТ “Саюзпраммантаж”, атрымаў цяжкія траўмы галавы, ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика