На Лідчыне грыбнік заблукаў і захрас у балоце. 21.by

На Лідчыне грыбнік заблукаў і захрас у балоце

20.09.2017 12:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

68-гадовы грыбнік з Лідчыны ледзь не патануў у балоце, але на дапамогу яму прыйшлі міліцыянты, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкаму

18 верасня каля 15-й гадзіны жыхар пасёлка Дзітва Лідскага раёна паехаў на аўто ў бліжэйшы лес у грыбы. Машыну пакінуў на ўзлеску, а сам пайшоў углыб лесу. Праз некалькі гадзін грыбнік зразумеў, што заблукаў. Ён затэлефанаваў родным і распавёў, дзе пакінуў машыну і ў які бок меркавана пайшоў.

У міліцыю паведамленне пра тое, што ён заблукаў, паступіла толькі каля 10-й гадзіны вечара. Да таго моманту тэлефон грыбніка ўжо разрадзіўся. 

Шукаць яго адправіліся сем чалавек роты ППСМ Лідскага РАУС. Пошукам заміналі кепсскія ўмовы надвор'я і цемра, а таксама вялікая верагоднасць натрапіць на багну. Міліцыянты прачэсвалі лес ланцужком: прайшлі чатыры разы і кожны раз упіраліся ў балота. Ужо каля 1.30, на ​​чацвёртую гадзіну пошуку, заблукалы грыбнік адгукнуўся на воклічы міліцыянтаў. Калі да яго дайшлі, мужчына стаяў па калена ў вадзе, дрыжаў ад холаду, перасоўвацца сам ужо не мог. Міліцыянты на руках вынеслі грыбніка з лесу. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by 68-гадовы грыбнік з Лідчыны ледзь не патануў у балоце, але на дапамогу яму прыйшлі міліцыянты, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкаму. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика