77-гадовы кіроўца "жыгулёў" збіў на пераходзе дзвюх дзяўчат і ўцёк. 21.by

77-гадовы кіроўца "жыгулёў" збіў на пераходзе дзвюх дзяўчат і ўцёк

05.10.2017 17:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gp.by

Дзве дзяўчыны трапілі пад "жыгулі" на пераходзе. Здарэнне адбылося ўвечары 4 кастрычніка ў прыгарадзе Гомеля. Пасля ДТЗ кіроўца ўцёк з месца здарэння. Аднак неўзабаве праваахоўнікі яго затрымалі, піша tut.by.

Паведамляецца, што кіроўца ехаў па вуліцы Савецкай аграгарадка Яроміна ў напрамку гарадскога пасёлка Касцюкоўка. Каля аднаго з дамоў ён збіў дзвюх 16-гадовых дзяўчат, якія пераходзілі дарогу па "зебры". Адной з іх пасля гэтага нават спатрэбілася шпіталізацыя ў абласную лякарню.

ВАЗ-21074, які ўчыніз аварыю, супрацоўнікі ДАІ затрымалі на дарозе Гомель — аэрапорт пасля ўвядзення плана "Перахоп". За яго рулём знаходзіўся 77-гадовы кіроўца.

Ён заявіў, што ўцёк з з месца здарэння, бо спалохаўся. Даішнікі кажуць, што мужчына быў цвярозы, ён не мае злосных парушэнняў ПДР і пры сабе ў яго былі ўсе неабходныя для кіравання аўто дакументы.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gp.by Дзве дзяўчыны трапілі пад "жыгулі" на пераходзе. Здарэнне адбылося ўвечары 4 кастрычніка ў прыгарадзе Гомеля. Пасля ДТЗ кіроўца ўцёк з месца здарэння....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика