Каталіцкія вернікі сустракаюць свята Уваскрэсення Хрыстова!. 21.by

Каталіцкія вернікі сустракаюць свята Уваскрэсення Хрыстова!

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Ксендз Александр

Хрыстос Уваскрос! 

Пройдзе літаральна некалькі дзён, і хрысціяне нашай Бацькаўшчыны будуць вітацца гэтымі сакральнымі словамі. Сёння цяжка знайсці чалавека, які б ніколі не чуў пасхальнага прывітання. Беларусы з пакалення ў пакаленне захоўваюць і перадаюць радасную вестку аб Уваскрэсенні Хрыста.
У гэтыя перадсвяточныя дні, напоўненыя духоўнай падрыхтоўкай да свята Пасхі, хочацца з кожным чалавекам добрай волі раздзяліць велікодную радасць. Радасць, якая не залежыць ад настрою ці самапачуцця, радасць, якая перавышае чалавечую слабасць і грэшнасць, радасць, якая нясе надзею і суцяшэнне нават у гэтыя дні, калі мы спачуваем балеснаму Кемерава і ўсім, хто пераносіць жыццёвыя страты і перажыванні.
Хрыстос уваскрос і даў нам магчымасць жыць вечна. Жыць у валадарстве Нябеснага Айца. Мець жыццё вечнае там, дзе не будзе слёз, страху і гора, а нашае існаванне будзе напоўнена сузіраннем Божай славы, радасці і супакою.
Няхай жа шчырае перажыванне пасхальных урачыстасцяў напоўніць нашыя сэрцы і нашыя сем’і велікоднай радасцю, абудзіць нашую веру, падтрымае на-дзею і ўзмоцніць любоў.
Ад усяго сэрца віншуем нашых верхнядзвінцаў заходняга абраду з велікоднымі святамі!
Кс. АЛЯКСАНДР,
а. ЧАСЛАЎ і а. АНДРЭЙ.

Расклад набажэнстваў :
— Вялікая Пятніца (30.03) – літургія Мукі Пана – 18.00.
— Вялікая Субота (31.03) – Пасхальная Вігілія – 22.00
У Нядзелю (1.04) раніцай – св. Імша Змёртвыхпаўстання Пана (Рэзурэкцыя) – 7.00.
У Велікодны панядзелак (2.04) – св. Імшы
ў 10.00 і 18.00.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Хрыстос Уваскрос!  Пройдзе літаральна некалькі дзён, і хрысціяне нашай Бацькаўшчыны будуць вітацца гэтымі сакральнымі словамі. Сёння цяжка знайсці чалавека,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика