В Ушачах прошло праздничное мероприятие, посвящённое Дню единения народов Беларуси и России. 21.by

В Ушачах прошло праздничное мероприятие, посвящённое Дню единения народов Беларуси и России

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомыя шлягеры папулярных расійскіх і беларускіх выканаўцаў, народныя мелодыі і танцы і, канечне, песня “Дзве сястры, Беларусь і Расія”, якая даўно стала візітоўкай мерапрыемстваў з нагоды дзяржаўнага свята брацкіх народаў, чакалі гасцей урачыстага канцэрта, прысвечанага гэтай даце, што прайшоў у панядзелак у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

2 красавіка – маладое свята, але карані сяброўства, добрасуседства і пабрацімства нашых дзяржаў праходзяць праз стагоддзі. Аб гэтым у сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства казала старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч. Наталля Мікалаеўна зазначыла, што Саюз Беларусі і Расіі абумоўлены гістарычнымі, культурнымі і эканамічнымі фактарамі і нягледзячы на праблемныя моманты, дзяржавы паспяхова строяць узаемаадносіны, наладжваюць новыя эканамічныя і культурныя стасункі.

Гледачы цёпла сустракалі кожны нумар і кожны калектыў, які выходзіў на сцэну. Яе аздабленне, дарэчы, было выканана ў колерах нацыянальных сцягаў Беларусі і Расіі, якія зліваліся і стваралі непарыўны малюнак. І гэта вельмі сімвалічна – вядучая на працягу мерапрыемства ўзгадвала гісторыю дзяржаўнага свята і раскрывала сутнасць той шматграннай павязі, якая моцна і назаўжды злучыла брацкія народы. А такіх “нітачак” хапае: агульная памяць, культура, традыцыі, сямейныя каштоўнасці і шмат чаго іншага. Беларусы, якія жывуць у Расіі, рускія, што аселі на Беларусі, ніколі не адчувалі сябе чужымі. Такіх прыкладаў і ў нашым раёне дзясяткі, а ў межах краіны – тысячы. Напрыклад, ва ўшацкім хоры ветэранаў маюцца некалькі ўраджэнцаў Расіі, але гэта ніколькі не перашкаджае гучаць моцнаму ўнісону. І вельмі ўдала былі падабраны песні з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна, беларускага “песняра”, які нарадзіўся на Урале.

Дырэктар санаторыя “Лясныя азёры” Віктар Мікалаевіч Грынкевіч з цікавасцю назіраў за канцэртам – пасля яго заканчэння артысты якраз і накіраваліся ў нашу здраўніцу, каб парадаваць сваёй творчасцю адпачываючых. Сярод іх нямала расіян, якія з задавальненнем прыязджаюць у Беларусь.

Асаблівы настрой на мерапрыемстве быў і ў намесніка старшыні райвыканкама Алены Васільеўны Пашковіч, якая днямі вярнулася з Ленінградскай вобласці, дзе дэлегацыя Ушацкага раёна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з муніцыпалітэтам горада Сестрарэцк. Як бачна, узаемаадносіны краін даўно выйшлі за рамкі дзяржаўных, а знітоўваюцца рэгіянальнымі, самымі моцнымі сувязямі.  Пра гэта мы, дарэчы, падрабязна раскажам у адным з бліжэйшых нумароў.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомыя шлягеры папулярных расійскіх і беларускіх выканаўцаў, народныя мелодыі і танцы і, канечне, песня “Дзве сястры, Беларусь і Расія”, якая даўно стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика