Дзе якасць – там і аддача
15.06.2018
—
Разное
|
>
Каб атрымліваць высокія надоі і прывагі, жывёлу трэба забяспечыць кармамі. І не толькі ў дастатковай колькасці — яны павінны быць якаснымі. Гэтаму падчас корманарыхтоўкі надаецца асаблівая ўвага. У гаспадарках за захаваннем тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў сочаць спецыялісты. Для гэтага ў раёне створаны тэхналагічныя групы ў складзе работнікаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райветстанцыі. Яны штодзённа правяраюць тэхналагічныя працэсы, іх адпаведнасць рэгламенту, устаноўленаму Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, складзены графік начных праверак. Падведамныя службы выязджаюць да месцаў трамбоўкі сянажнай масы, замяраюць тэмпературу, вільготнасць, уносяць адпаведныя паметкі ў пашпарты траншэй. У мінулую сераду разам з намеснікам начальніка райветстанцыі па лабараторнай дыягностыцы Дар’яй Мурзёнак адправіліся на сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». — Сёлетняе празмерна сухое надвор’е спрыяльнае для нарыхтоўкі сена, але ўносіць свае карэктывы пры нарыхтоўцы сянажнай масы, — расказвала Дар’я Геронцьеўна. — Важна не ўпусціць тэрмінаў. Нашы спецыялісты трымаюць на кантролі падрыхтоўку сянажных траншэй, кашэнне траў, здрабненне правяленай масы, прымяненне кансервантаў, кругласутачную трамбоўку, тэрміны запаўнення траншэі, надзейнасць укрыцця нарыхтаванага корму. Акрамя замеру вільготнасці, тэмпературы закладваемай на захоўванне сянажнай масы, адбіраем пробы для папярэдняй ацэнкі якасці корму па такіх паказчыках, як утрыманне караціну, сухога рэчыва, нітратаў. Практыка паказвае: у тых гаспадарках, дзе жывёла спажывае якасныя кармы, і аддача адпаведная. З-пад касыПад’язджаем да фермы ў Дунілавічах. Дзве ямы ўжо закрытыя на захоўванне, трэцяя запаўняецца. Трактары з прычэпамі па чарзе высыпалі здробненую траву ўздоўж ямы, а механізатар Васілій Будзько бесперапынна трамбаваў яе. — У нас цяпер працуюць дзве касілкі, — уводзіць у курс справы дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Сарапененка. — З 9-метровай рупіцца Эдуард Рагіня, у Валянціна Кекера — 3-метровая. На пачатку корманарыхтоўкі дапамагалі Максім Сакалоў з райаграсэрвісу і Пётр Каралёнак з ЖКГ. Работы вядуцца ў канвеерным рэжыме. Зялёную масу возім адразу з-пад касы. Гэта забяспечвае ўтрыманне ў ёй сухога рэчыва на ўзроўні 40-45 працэнтаў. Калі прамарудзіць, то трава літаральна за некалькі гадзін высахне. З граблямі працуе Вячаслаў Зайцаў. На адвозцы задзейнічаны Уладзімір Будзько, Аляксандр Парневіч, памочнік з ЖКГ Іван Гапон і іншыя. У начную змену трамбоўкай займаецца Валерый Раткевіч. Работы яшчэ шмат. Плануем закласці ямы ў Сяргеевічах, Свідне і Янчуках. Тэханалогію нарыхтоўкі кармоў захоўваем. Каб пераканацца ў гэтым, Дар’я Мурзёнак, узяўшы вільгацямер, разам з Андрэем Сарапененкам накіраваліся да ямы. Замеры паказалі адпаведнасць патрабаванням. Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Андрэй Сарапененка і Дар’я Мурзёнак замяраюць вільготнасць і тэмпературу сянажнай масы Каб атрымліваць высокія надоі і прывагі, жывёлу трэба забяспечыць...
|
|