Звярніце ўвагу!
22.06.2018
—
Разное
|
>
Адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаўУ аўторак, 26 чэрвеня, адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаў. На парадак дня выносяцца два пытанні: аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Пастаўскага раёна на 2016—2020 гады (рашэнне раённага Савета дэпутатаў №139 ад 20 чэрвеня 2017 года), дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак; аб рабоце органаў улады па забеспячэнні законнасці і правапарадку, барацьбе са злачыннасцю, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян у раёне, дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Пачатак работы сесіі ў 10 гадзін. Па месцы жыхарстваУ панядзелак, 25 чэрвеня, выязныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства правядуць: намеснікі старшыні райвыканкама: Усе выязныя прыёмы грамадзян пройдуць з 10 да 12 гадзін. Асабісты прыёмУ чацвер, 28 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 асабісты прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку Дунілавіцкага сельвыканкама правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Леанідавіч КУРТО. «Прамыя лініі»КРЫШТАФОВІЧ Сяргей Вячаслававіч, выконваючы абавязкі дырэктара філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”, — у аўторак, 26 чэрвеня, з 10.00 да 11.00, тэл. 4-18-47. НЕСЦЯРОВІЧ Аніта Францысаўна, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама, — у аўторак, 26 чэрвеня, з 9.00 да 12.00, тэл. 4-17-85. ЧАКАВЫ Уладзімір Мікалаевіч, галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”, — у сераду, 27 чэрвеня, з 10.00 да 12.00, тэл. 4-45-05. На “прамой тэлефоннай лініі” з жыхарамі раёна па пытаннях медыцынскага абслугоўвання насельніцтва будуць прысутнічаць таксама галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Святлана Анатольеўна РАССЕЕВА, галоўны ўрач абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь” Сяргей Юрыевіч ПЕТУХОЎ і загадчыца цэнтральнай аптэкі Пастаўскага раёна Жанна Анатольеўна ЛАГВІНЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаў У аўторак, 26 чэрвеня, адбудзецца сесія раённага Савета дэпутатаў. На парадак дня выносяцца два пытанні: аб ходзе...
|
|