Навялі парадак у Груздаве
22.06.2018
—
Разное
|
>
14 чэрвеня Пастаўшчына падключылася да экалагічнай кампаніі пад лозунгам «Абуладкуем малую радзіму», ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. — На тэрыторыі Юнькаўскага сельсавета знаходзяцца 56 населеных пунктаў і 33 могілак. І адразу ўсюды парадак навесці немагчыма. Таму мы плануем рабіць гэта паступова сумеснымі намаганнямі, — расказваў старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі. — Хацелася б, каб мясцовыя жыхары таксама прымалі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, бо ўсё гэта робіцца для іх камфортнага жыцця. У гэты дзень у вёсцы Груздава добраўпарадкавалі парк і тэрыторыю каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам, грамадзянскія могілкі (праваслаўныя і каталіцкія): скасілі траву, адрамантавалі агароджы, абсталявалі пляцоўкі для часовага захоўвання бытавых адходаў. У груздаўскай царкве з’явіліся новыя ўваходныя дзверы (на здымку). У рамках акцыі ветэрану вайны была аказана дапамога ў нарыхтоўцы дроў на зіму. Мясцовыя дзіцячы сад, ФАП, магазін і іншыя былі адказныя за ўборку прылеглых тэрыторый сваіх устаноў. На дапамогу груздаўчанам прыйшлі работнікі ЖКГ Пастаўскага раёна, АБП «Рассвет Пастаўскі», лясгаса і валанцёры. Тэкст і фота Наталлі Налей Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 14 чэрвеня Пастаўшчына падключылася да экалагічнай кампаніі пад лозунгам «Абуладкуем малую радзіму», ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы...
|
|