Пры ДТЗ у Жлобінскім раёне адбойнік прашыў "Форд" (фота, відэа)
22.06.2018 14:24
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Жахлівае ДТЗ адбылося ўначы 22 чэрвеня ў Жлобінскім раёне, паведамляе Каля паловы трэцяй ночы ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аўтааварыю каля вёскі Беліца. Пры гэтым у салоне аўтамабіля апынуўся заціснуты кіроўца, якога трэба дэблакаваць. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што кіроўца "Форда Сіера" 1987 года выпуску не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў металічны адбойнік каля дарогі. Як бачна на фота, адбойнік літаратальна прашыў салон аўто. Падчас ДТЗ у машыне былі 30-гадовы кіроўца і 27-гадовы пасажыр. Пасажыр змог выбрацца з аўто сам да прыбыцця падраздзяленняў МНС. З дапамогай спецінструмента ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу. Медыкі шпіталізавалі яго з папярэднім дыягназам "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом і ірваныя раны правага сцягна, пералом правага пляча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Жахлівае ДТЗ адбылося ўначы 22 чэрвеня ў Жлобінскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС. Каля паловы трэцяй ночы ратавальнікі атрымалі паведамленне...
|
|