У памяці - подзвіг, у сэрцы - смутак аб кожным. 21.by

У памяці - подзвіг, у сэрцы - смутак аб кожным

22.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я не ведаю, што такое вайна… Я ее не бачыла, і дзякуй Богу. Нават не магу ўявіць, праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці кожнаму салдату, жанчыне і дзіцяці, каб выжыць і ўбачыць светлую будучыню… Яе не бачылі і мае бацькі, але менавіта праз іх я даведалася, што ў вялікай нашай сям'і былі прадзеды, якія так і не вярнуліся дадому - вайна забрала іх назаўсёды.



З таго дня, як мірнае неба над роднай краінай зацягнулася шэрымі аблокамі варожасці, прайшло ўжо 77 гадоў. 22 чэрвеня стаў Днём памяці і смутку аб кожным, хто так і не змог вярнуцца да сваіх родных, каго бязлітасна знішчылі тыя гады.
Удзячныя нашчадкі з года ў год прыходзяць да брацкіх магіл, каб праз словы і сваё маўчанне ўшанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў - усе прыйшлі пакласці кветкі і яшчэ раз падзякаваць сваіх продкаў за свабоду і мірнае неба над галавой.

А. ШЫМКО. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я не ведаю, што такое вайна… Я ее не бачыла, і дзякуй Богу. Нават не магу ўявіць, праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці кожнаму салдату, жанчыне і дзіцяці, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика