Школьніцу заціснула ў мікрааўтобусе пры ДТЗ пад Докшыцамі. 21.by

Школьніцу заціснула ў мікрааўтобусе пры ДТЗ пад Докшыцамі

27.06.2018 12:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Зранку 27 чэрвеня каля 8-й гадзіны ў Докшыцкім раёне паміж вёскамі Порплішча і Сітцы адбылося ДТЗ, у якім пацярпела школьніца, паведамляе прэс-служба МНС.

Кіроўца мікрааўтобуса "Форд-Транзіт" не справілася з кіраваннем. "Бусік" з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Пры аўтааварыі ў салоне апынулася заблакаванай 16-гадовая пасажырка.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, дэблакавалі школьніцу з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання. Дзяўчыну перадалі медыкам, якія даставілі яе ў Докшыцкую цэнтральную раённую лякарню. Пасля медагляду школьніцу адпусцілі дадому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Зранку 27 чэрвеня каля 8-й гадзіны ў Докшыцкім раёне паміж вёскамі Порплішча і Сітцы адбылося ДТЗ, у якім пацярпела школьніца, паведамляе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика