Галы і перамогі — у гонар юбіляра. 21.by

Галы і перамогі — у гонар юбіляра

28.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 каманду, якія прадстаўлялі Чэрвень і Мар’іну Горку, Мінск і Барысаў, Магілёў і Мазыр, Вілейку і Астравец, іншыя вялікія і малыя населеныя пункты краіны, а таксама суседнюю Расію, сабраў на цэнтральным стадыёне ў Мар’інай Горцы дванаццаты адкрыты турнір ветэранаў спорту па міні-футболу на прызы заслужанага трэнера Беларусі, ганаровага грамадзяніна Чэрвеньскага і Пухавіцкага раёнаў Анатоля Усенкі.Адметны ён быў не толькі масавасцю, але і тым, што напярэдадні Анатоль Іванавіч адзначыў сямідзесяцігадовы юбілей. 



На ўрачыстасці з гэтай нагоды наш знакаміты зямляк пачуў шмат цёплых слоў удзячнасці за важкі ўнёсак у развіццё і папулярызацыю футбола, падтрымку і выхаванне таленавітых спартсменаў. Багата было і заслужаных узнагарод, падарункаў.

У прыватнасці, дырэктар Чэрвеньскай ПМК-237 Сяргей Купровіч па даручэнню кіраўніцтва раёна ўручыў Анатолю Іванавічу Ганаровую грамату Чэрвеньскага райвыканкама, дырэктар Чэрвеньскай СДЮШАР Ігар Філічонак – Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС Сяргей Качановіч – Падзяку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
Турнір праводзіўся ў дзвюх узроставых групах. У малодшай з іх гонар Чэрвеньшчыны абаранялі каманда Чэрвеньскага РАУС. На жаль выйсці з групавога раўнду ў фінальную частку спаборніцтваў ёй не ўдалося. Міліцыянеры згулялі ўнічыю з футбалістамі Вілейкі і саступалі мазыранам, якія прадоўжылі барацьбу на турніры.
У старэйшай узроставай групе пераможца вызначаўся ў аднакругавым турніры. Паспяхова выступілі тут ветэраны чэрвеньскага футбола.
У першым матчы нашы спартсмены не пакінулі шанцаў камандзе Пухавіцкага раёна – 4:1 (два дакладныя ўдары па варотах саперніка нанёс Сяргей Канцур, па аднаму — Аляксей Сасункевіч і Андрэй Борбут).
Гол Аляксея Сасункевіча стаў адзіным і пераможным у сустрэчы чэрвеньцаў з ветэранамі футбола Мінскага аўтамабільнага завода.
Драматычнай атрымалася гульня нашых футбалістаў з камандай “Волат”. Прадстаўнікі Мінскага завода колавых цягачоў да самага фінальнага свістка ўтрымлівалі пераможны для сябе лік 1:0, аднак у апошняй атацы чэрвеньцы сышлі ад паражэння, дзякуючы мячу, які забіў Андрэй Борбут.
Апошні матч спаборніцтваў, паміж чэрвеньцамі і барысаўчанамі, стаў вырашальным у барацьбе за перамогу ў турніры. Мацнейшай аказалася каманда з Барысава – 3:0. У чэрвеньскіх ветэранаў, за якіх выступалі Ігар Філічонак, Аляксей Сасункевіч, Сяргей Канцур, Андрэй Борбут, Вячаслаў Целяціцкі, Сяргей Купровіч, Міхаіл Тарасік, Сяргей Прыступа і Віктар Жукоўскі, – другое месца.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання нашы футбалісты атрымалі Ганаровы кубак і сярэбраныя медалі. Прыз лепшага варатара турніру ўручаны Ігару Філічонку.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 каманду, якія прадстаўлялі Чэрвень і Мар’іну Горку, Мінск і Барысаў, Магілёў і Мазыр, Вілейку і Астравец, іншыя вялікія і малыя населеныя пункты краіны, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика