Аб рабоце са зваротамі грамадзян у І паўгоддзі. 21.by

Аб рабоце са зваротамі грамадзян у І паўгоддзі

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СЁЛЕТА за першае паўгоддзе да нас паступілі 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме 357, у вуснай — 177). Большасць тычылася камунальна-бытавых праблем, дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, работы аграпрамысловага комплексу. Людзі па-ранейшаму наракаюць на несвоечасовую выплату заробкаў і дзіцячых дапамог, работу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама на няякасныя капітальны рамонт жылля, добраўпарадкаванне тэрыторый, рамонт дарог.
Кожны чацвёрты зварот прыняты да разгляду і вывучаны з выездам на месца і прыманнем мер рэагавання ў межах кампетэнцыі. Вырашаны шэраг злабадзённых праблем грамадзян.
Так, разгледзеўшы зварот жыхароў Мінскага раёна, выявілі парушэнні заканадаўства пры рэалізацыі на платнай аснове адміністрацыйных працэдур па выдзяленні і рэзерваванні месцаў для пахавання. А праведзены пазапланавы маніторынг выканання заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у галіне сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выявіў парушэнні, якія ў шэрагу выпадкаў прывялі да нанясення ўрону эканамічным інтарэсам дзяржавы.
Укаранёна практыка правядзення выязнога прыёму грамадзян у сельвыканкамах і непасрэдна на прадпрыемствах і ў арганізацыях (у тым ліку ў суб’ектах гаспадарання, якія правяраюцца). Сёлета ў першым паўгоддзі кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзена 12 “прамых тэлефонных ліній” і выязных прыёмаў грамадзян. Усе звароты пакінуты на кантролі, дадзены даручэнні па вырашэнні агучаных пытанняў.
Адзін з важных складнікаў працы — вывучэнне грамадскай думкі па актуальных праблемах. На “гарачую лінію” па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг паступіла 45 зваротаў. Сярод найбольш частых праблем — нездавальняючае цеплазабеспячэнне жылых дамоў, нізкая тэмпература гарачай вады, няякаснае прыбіранне месцаў агульнага карыстання, дрэнная праца сістэмы водаадвядзення. А на “гарачую лінію” па захаванні парадку ў лясах вобласці атрымана 8 зваротаў па праблемах захламленасці лясных масіваў ля населеных пунктаў. Усе звароты пакінуты на рабочым кантролі да поўнага вырашэння.
Аператыўныя меры рэагавання прыняты і па выніках разгляду звароту на “гарачую лінію” па пытанні разборкі небяспечных рэшткаў аўтамабільнага моста праз раку Волма ля вёскі Корзуны Чэрвеньскага раёна (побач з трасай М-4). Матэрыялы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да вінаватых службовых асоб філіяла “ДЭУ
№ 60” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя накіравала ў суд Чэрвеньскага раёна.
За парушэнні пры разглядзе зваротаў грамадзян сёлета ў першым паўгоддзі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты
1 чалавек, да дысцыплінарнай — 7.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян
Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЁЛЕТА за першае паўгоддзе да нас паступілі 534 звароты грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме 357, у вуснай — 177). Большасць тычылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика