Сёння ў Лідзе распачалося свята сямейнага адпачынку "Мой адрас – горад Ліда" (фота) (будзе дапоўнена). 21.by

Сёння ў Лідзе распачалося свята сямейнага адпачынку "Мой адрас – горад Ліда" (фота) (будзе дапоўнена)

03.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

замак
Лідскі замак – гістарычная жамчужына, што велічна ўздымае свае сцены на ўездзе ў цэнтр горада і красуецца ў водах замкавага возера, сёння асабліва вабіць пад свае прахалодныя муры. З самага рання, нягледзячы на працоўны дзень і спёку, сюды паціху цягнуліся людзі – лідчане і госці горада. Менавіта замак стаў адпраўной кропкай вялікага свята сямейнага адпачынку лідчан “Мой адрас – горад Ліда!”

Мінчане Жанна і Уладзімір Дешкаўцы з унукам Даніілам накіроўваліся з Мінска ў Гродна, на 90-гадовы юбілей мамы Жанны Васільеўны. Але дарога для гэтай сям’і не проста кіламетры, але і магчымасць зазірнуць у гарады і мястэчкі, наведаць цікавыя месцы, на свае вочы ўбачыць і самому пачуць. Так было і на гэты раз: яны наведалі шэраг гарадоў і заехалі ў Ліду, дзе накіраваліся  ў Лідскі замак. “Прыгожае, цікавае месца, у якім адчуваецца гісторыя, адроджаны час”, – дзяліліся нашы госці.

11

8

6

7

Лідчанка Ірына Апанас прывяла ў замак унучку Насцю (хаця, менавіта ўнучка вадзіла бабулю за руку і ледзь паспявала выказваць сваё захапленне, так што, невядома, хто каго прывёў). “Пасля таго, як замак адноўлены, не была тут ні разу. А сёння ўражанні найлепшыя. Буду раіць свайму сыну з нявесткай прыйсці сюды сям’ёй”.

Адпачынак у замку сёння выдаўся сапраўды сямейным. Нярэдка сярод гасцей можна заўважыць сем’і. Таццяна і Аляксандр Галавачовы прыехалі з Масквы ў госці да сваякоў і ў іх экскурсійнай праграме першым пунктам таксама значыўся Лідскі замак. “Мне он напомнил корабль (как тот, что стоит снаружи, у его стен), который спокойно, мудро и горделиво плывет по волнам истории. Красивое место, с богатой, интересной историей, достойное, чтобы его посещали и восхищались».

Паглядзець, паслухаць, даведацца, больш таго – паспрабаваць, памераць, дакрануцца да жывой гісторыі, адчуць яе можа любы жадаючы. Гасцей сёння прымаюць надзвычай гасцінна і стараюцца забяспечыць іх багатымі уражаннямі.

Да ўвагі наведвальнікаў шматлікія замкавыя аб’екты і пляцоўкі. Асаблівым попытам традыцыйна карыстаецца выставачная экспазіцыя “Быт сярэдневякоўя”, дзе прапануюць прымераць даспехі, кальчугі, падняць меч. Можна паглядзець тэатр “Батлейку” і паспрабаваць стравы сярэдневяковай кухні ў карчме “Львіна хата”, якая хаця яшчэ і не адчынілася афіцыйна, але прымае кліентаў у тэставым рэжыме. Працуюць шматлікія выставы ў башні, у тым ліку з інтэрактыўнымі пляцоўкамі. Арганізоўваюцца тэматычныя экскурсіі (у тым ліку бясплатныя).

12

14

15

***

Тым часам, свята ўжо распаўсюджваецца па Лідзе. У Доме гандлю распачалася дабрачынная акцыя БРСМ “У школу з добрым сэрцам”. Валанцёры саюза моладзі раздаюць лідчанам лістоўкі з напамінаннем, што настаў час зрабіць добрыя справы. А ў самім магазіне (у аддзеле канцылярскіх вырабаў), а таксама на школьным базары і ў магазіне “Кніжны свет” устаноўлены спецыяльныя дабрачынныя каробкі, у якія можна апусціць сшыткі, алоўкі, ручкі, якія перад пачаткам навучальнага года будуць перададзены дзецям з сем’яў, дзе найбольш патрэбна наша дапамога. Сярод адной з першых удзельніц дабрачыннай акцыі карэспандэнт застаў прыёмную маму Людмілу Огар з Бердаўкі. “Я выхавала пяцёра сваіх дзяцей і зараз гадую прыёмных, ведаю, як цяжка бывае сабраць неабходнае да школы. Трэба дапамагаць тым, каму найцяжей: дабрыня вернецца да цябе сторыцай”, – адзначыла Лілія Янаўна.

1

2

Літаральна праз гадзіну асноўныя дзействы свята распачнуцца на пляцоўцы каля Палаца культуры г. Ліды: адчыняцца гульнёвыя і інтэрактыўныя пляцоўкі, арт-зоны, прыхільнікаў музыкі запросіць канцэрт з удзелам творчых калектываў Палаца культуры г Ліды.

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

14

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідскі замак – гістарычная жамчужына, што велічна ўздымае свае сцены на ўездзе ў цэнтр горада і красуецца ў водах замкавага возера, сёння асабліва вабіць пад свае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика