У Брэсце каля 8-й гадзіны раніцы 9 снежня адбылося ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля ДАІ, паведамляе gaibrest.by.
На вуліцы Вясёлкавай інспектар у патрульнай машыне зафіксаваў што адзін з аўтамабіляў перавысіў усталяваную хуткасць руху. Ён пагнаўся за парушальнікам. Аднак падчас пагоні на службовым "Опелі Астра" спусціла пярэдняе кола. Машына ДАІ з'ехала ў прыдарожны кювет і перакулілася.
Аўтамабіль пры ДТЗ атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўца не пацярпеў.
Фота: gaibrest.by У Брэсце каля 8-й гадзіны раніцы 9 снежня адбылося ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля ДАІ, паведамляе gaibrest.by. На вуліцы Вясёлкавай інспектар у...