На выходныя ў Беларусі прагназуюць спёку і месцамі дажджы. 21.by

На выходныя ў Беларусі прагназуюць спёку і месцамі дажджы

10.08.2018 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, паведамляе Белгідрамет

Вецер будзе паўднёвы, па Брэстчыне і Гродзеншчыне — з пераходам на паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру. 

Тэмпература паветра ўначы і зранку — ад 11 градусаў цяпла па ўсходзе да 20 па захадзе. Удзень тэмпература паветра павысіцца да 25-30 са знакам "плюс". Па захадзе Беларусі прагназуюць +19...+24. 

У нядзелю, 12 жніўня, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, удзень яны пройдуць пераважна па ўсходзе краіны. У асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, месцамі — навальніцы. 

Вецер будзе заходні ўмераны, у асобных раёнах пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 13-18 вышэй за нуль, удзень слупок тэрмометра пакажа ад +19 да +26.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 11 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика