У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі. 21.by

У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі

29.08.2018 14:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Алеся Дастанкі, kurjer.info

У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі. Як інфармуе kurjer.info, здарэнне адбылося ў двары жылога дома. Пасля таго, як металічныя качэлі зламаліся, дзеці не толькі атрымалі траўмы, але і моцна перапалохаліся. Іх бацькі звярнуліся ў міліцыю. Цяпер праваахоўнікамі праводзіцца праверка, ідзе вызначэнне адказных. Ад цяжкасці траўмаў дзяцей залежыць, будзе гэта адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць. Дарэчы, шпіталізацыя школьніцам не спатрэбілася.

Ёсць інфармацыя, што арэлі былі зламаныя ўжо ў той момант, калі дзяўчынкі да іх падыйшлі. Пра гэта маглі ведаць некаторыя жыхары дома, але яны не звярнуліся ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Алеся Дастанкі, kurjer.info У Слуцку абрынуліся арэлі, пацярпелі дзве 9-гадовыя дзяўчынкі. Як інфармуе kurjer.info, здарэнне адбылося ў двары жылога дома. Пасля таго, як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика