Асіповічы: коратка аб розным
14.09.2018
—
Разное
|
XIII Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнерство во имя будущего: цифровая повестка для медиапро-странства” праходзіць у Мінску 11-14 верасня. У медыяфоруме абменьваюцца прафесійным вопытам прадстаўнікі каля 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Сярод 300 чалавек і дэлегаты СМI Магілёўшчыны. Шклозавод “Ялізава” адзначае 105-гадовы юбілей. Сённяшні святочны канцэрт пачнецца з узнагароджання работнікаў прадпрыемства, потым гледачоў парадуюць артысты, будуць працаваць фуд-корты і дзіцячыя забаўляльныя зоны. Працягнецца праграма выступленнем рок-аркестра, начным Open Air і салютам. А заўтра ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава” правядзе дзень адчыненых дзвярэй — госці аднаго з найбуйнейшых у краіне вытворцаў бясколернай шкляной тары змогуць убачыць увесь цыкл вытворчасці і наведаць музей шкла. Адбудзецца і таварыскі футбольны матч паміж камандамі пасёлка Ялізава і вёскі Ліпень. Па дадзеных аддзела па адукацыі райвыканкама, зараз у 47 установах навучаецца і выхоўваецца 5245 школьнікаў і 2061 дашкольнік. У прафесійна-тэхнічным каледжы набываюць спецыяльнасць 232 хлопцы і дзяўчыны, у спецшколе-інтэрнаце выхоўваецца 65 дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату. Асіповіцкая райарганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з АДАI РАУС у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню аказання першай дапамогі, правяла акцыю, падчас якой аўтамабілістам былі дадзены рэкамендацыі па прадухіленні ДТЗ і аказанні дапамогі пры аварыях. ШМПЦ “Равеснік” запрашае дзяцей ад 9 да 12 гадоў выдатна правесці час на школьнай дыскатэцы, якая пачнецца заўтра а 16-й гадзіне. Асіповіцкі РЭС РУП “Магілёўэнерга” неўзабаве будзе паведамляць пра адключэнні электраэнергіі з дапамогай SМS, плануецца і рассылка такіх паведамленняў аб запазычанасці па аплаце за спажытую электраэнергію. Паслуга бясплатная, звярнуцца за яе падключэннем можна да спецыялістаў прадпрыемства альбо да кантралёра ў момант наведвання пры планавым абыходзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
XIII Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнерство во имя будущего: цифровая повестка для медиапро-странства” праходзіць у Мінску 11-14 верасня. У медыяфоруме... |
|