Стратэгічная тэрыторыя . 21.by

Стратэгічная тэрыторыя

11.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 верасня 1939 года -- адна з найважнейшых дат у навейшай айчыннай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень войскі Чырвонай Арміі пачалі вызваленчы паход на землі Заходняй Беларусі, у выніку якога наша краіна аформілася ў сучасных межах. За год да 80-годдзя гэтай падзеі «МП»  працягвае праект «Адзін народ -- дзве краіны», аповед у якім ідзе пра тую частку Міншчыны, якая апынулася пад польскай юрысдыкцыяй.

Нясвіж і прылеглыя тэрыторыі, пасля далучэння да Польскай Рэспублікі, новыя ўлады абвясцілі стратэгічнымі. Справа ў тым, што ўтвораны згодна з адміністрацыйным падзелам аднайменны павет меў вельмі працяглую мяжу з БССР. Таму з боку першых асоб Польшчы шмат увагі ўдзялялася Нясвіжчыне. З гэтага вынікае, што павет стаў, бадай, найбольш яскравым прыкладам палітыкі паланізацыі і нецярпімасці на заходнебеларускіх землях. 

 

Нясвіж і прылеглыя тэрыторыі пасля далучэння да Польскай Рэспублікі новыя ўлады абвясцілі стратэгічнымі. Справа ў тым, што ўтвораны згодна з адміністрацыйным падзелам аднайменны павет меў вельмі працяглую мяжу з БССР. Таму з боку першых асоб Польшчы шмат увагі ўдзялялася Нясвіжчыне. З гэтага вынікае, што павет стаў, бадай, найбольш яскравым прыкладам палітыкі паланізацыі на заходнебеларускіх землях. 

Гурткі самаадукацыі і адсутнасць беларускай школы

Своеасаблівай лакмусавай паперкай у пытаннях самаідэнтыфікацыі нацыі з’яўляецца адукацыя. Міжваенная Польшча выключэннем не стала. Далучэнне тэрыторый Усходняй Беларусі і Украіны паставіла перад урадам задачу асіміляцыі мясцовага насельніцтва з мэтай зніжэння сацыяльнай і палітычнай напружанасці ў рэгіёне. Асабліва «даставалася» прыгранічным раёнам, дзе  адукацыя стала моцным прапагандысцкім інструментам. 

Падчас знаходжання ў складзе Польшчы Нясвіж меў уласны герб, зацверджаны пастановай Міністэрства ўнутраных спраў ад 3 кастрычніка 1933 года. У горадзе было шмат дзяржаўных устаноў, у тым ліку асветы, паліцыі, медыцыны. Дзейнічалі сеймік, магістрат і іншыя органы выканаўчай улады.  

У Нясвіжскім павеце дзейнічалі гімназія, 14 сямігадовых і пачатковых школ. Працавала публічная бібліятэка. Аднак усе навучальныя ўстановы былі максімальна паланізаваныя. Так, захаваліся сведчанні, як настаўнікі ўнушалі беларускім дзецям, што яны «палякі малыя» і павінны ганарыцца сваім нібыта польскім паходжаннем. Адзіным адукацыйным апірышчам беларушчыны заставалася гімназія ў Клецку, аднак і яна была закрыта прыкладна ў 1929 годзе.

Беларусы пастаянна звярталіся да адміністрацыі павета з патрабаваннем адкрыць беларускія школы, але ў гэтым ім паслядоўна адмаўлялі. І тады склалася ўнікальная сітуацыя: насельніцтва ўзяло пытанне сваёй адукацыі ва ўласныя рукі. Яшчэ ў 1920-х беларусы Нясвіжчыны стварылі некалькі нацыянальна арыентаваных арганізацый. У 1926 годзе  сабралі мужчынскі хор у Лявонавічах. У 1933-м такая ж суполка пачала дзейнічаць у Лані. Таксама працавала некалькі культурна-асветных аб’яднанняў. Зразумела, што ўся гэтая праца была сакрэтнай.

Забастоўкі, спаленыя сядзібы і падпольны рух

Адносіны ўладаў – выстаўленне беларусаў людзьмі другога гатунку – прыводзілі іншы раз да стыхійных выступленняў і кровапраліцця. Так, на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў не раз насельніцтва падпальвала панскія сядзібы. Метад даволі радыкальны, але і яго можна апраўдаць: фактычна, карэнныя жыхары не мелі іншага выхаду і такім чынам праяўлялі сваё стаўленне да польскіх уладаў. 

У 1931 годзе ў мястэчку Быхаўшчына Ланскай гміны адбылося масавае выступленне супраць гвалтоўнага высялення людзей на хутары. Мужчыны і жанчыны выйшлі з сякерамі і віламі, кінулі каморніка ў раку, прагналі войта, прадстаўнікоў зямельнай управы. Сюды былі сагнаны паліцэйскія сілы з Нясвіжа і Баранавічаў. Вёска была акружана, бунт задушаны, 35 чалавек арыштаваны і адпраўлены ў Сноўскі паліцэйскі ўчастак. Завадатараў пратэсту аддалі пад суд (тэрмін пакарання невядомы). У верасні 1929 года вялікая стачка працоўных адбылася ў сядзібах Радзівілаў. У ёй прымалі ўдзел да 300 чалавек.

 

Нягледзячы на сельскагаспадарчы статус рэгіёна, на Нясвіжчыне працавала некалькі буйных прамысловых прадпрыемстваў. Так, да 1937 года дзейнічалі механізаваны млын братоў Крашэўскіх, сушылка агародніны і гарадская бойня. Будавалася фабрыка суконных вырабаў, была і прыватная электрастанцыя магутнасцю 175 кВт. Доля сельскай гаспадаркі ў эканоміцы дасягала 80%.

Патрабаванне было адно – паляпшэнне дабрабыту і павышэнне заработнай платы. Аднак і стачка скончылася нічым, але ўсе гэтыя падзеі далі глебу для арганізацыі падпольнага супраціўлення. Асабліва значны след у гісторыі пакінуў гарадзейскі  атрад пад кіраўніцтвам Аляксандра Скачко. У асноўным удзельнічалі ў арганізацыі чыгуначнікі. Сам Аляксандр працаваў кіроўцам, і па рабочых справах часцяком бываў у «кантынентальнай» Польшчы. Гэта дапамагала збору інфармацыі і дазваляла  весці іншую падрыўную работу. Лічыцца, што дзейнасць падпольшчыкаў падтрымлівала маральны дух насельніцтва. Аднак чуткі пра атрад Скачко дайшлі да польскіх уладаў. Аляксандра, як арганізатара, і яшчэ шасцярых удзельнікаў прыгаварылі да смяротнага пакарання – за вялікія грошы хтосьці здаў іх паліцыі. 

Дзейнічалі і напалову легальныя арганізацыі. Паводле некаторых сведчанняў, у Нясвіжскім павеце функцыянаваў аддзел Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Членамі гэтай палітычнай суполкі ў рэгіёне з’яўляліся каля 230 мясцовых жыхароў. Камуністы вялі значную работу, раскідвалі лістоўкі і распаўсюджвалі літаратуру, дзе расказвалася пра жыццё ў БССР і барацьбу беларусаў за ўз’яднанне. Але ў 1927 годзе партыю забаранілі.

Што наперадзе?

Насамрэч пры Польшчы вырасла цэлае пакаленне беларусаў, якія, паводле задумы былых уладаў, павінны былі ўжо страціць нацыянальную самаідэнтыфікацыю.

Аднак красамоўнае сведчанне адваротнага – неабвержны факт, што савецкіх салдат мясцовыя жыхары сустракалі з вялікай радасцю, кветкамі і песнямі. 

У Нясвіж войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў 4 гадзіны 17 верасня і цягам дня занялі ўвесь павет. 

А ўжо праз некалькі тыдняў Савецкая ўлада правяла нацыяналізацыю і пачала ўніфікацыю палітычнай і эканамічнай структуры па прыкладу БССР. Гэта заняло некалькі месяцаў. На жаль, мірнае жыццё працягвалася  толькі паўтара года – пачалася Вялікая Айчынная вайна.

 

 

Стратэгічная тэрыторыя

Лид Нясвіж і прылеглыя тэрыторыі, пасля далучэння да Польскай Рэспублікі, новыя ўлады абвясцілі стратэгічнымі. Справа ў тым, што ўтвораны згодна з адміністрацыйным падзелам аднайменны павет меў вельмі працяглую мяжу з БССР. Таму з боку першых асоб Польшчы шмат увагі ўдзялялася Нясвіжчыне. З гэтага вынікае, што павет стаў, бадай, найбольш яскравым прыкладам палітыкі паланізацыі і нецярпімасці на заходнебеларускіх землях.

 

Аляксандр НАВАХРОСТ

 

Гурткі самаадукацыі і адсутнасць беларускай школы

Своеасаблівай лакмусавай паперкай у пытаннях самаідэнтыфікацыі нацыі з’яўляецца адукацыя. Міжваенная Польшча выключэннем не стала. Далучэнне тэрыторый Усходняй Беларусі і Украіны паставіла перад урадам задачу асіміляцыі мясцовага насельніцтва з мэтай зніжэння сацыяльнай і палітычнай напружанасці ў рэгіёне. Асабліва “даставалася” прыгранічным раёнам, дзе  адукацыя стала моцным прапагандысцкім інструментам.  

У Нясвіжскім павеце дзейнічалі гімназія, 14 сямігадовых і пачатковых школ. Працавала публічная бібліятэка. Аднак усе навучальныя ўстановы былі максімальна паланізаваныя. Так, захаваліся сведчанні, як настаўнікі ўнушалі беларускім дзецям, што яны “палякі малыя” і павінны ганарыцца сваім нібыта польскім паходжаннем. Адзіным адукацыйным апірышчам беларушчыны заставалася гімназія ў Клецку, аднак і яна была закрыта прыкладна ў 1929 годзе.

Беларусы пастаянна звярталіся да адміністрацыі павета з патрабаваннем адкрыць беларускія школы, але ў гэтым ім паслядоўна адмаўлялі. І тады склалася ўнікальная сітуацыя: насельніцтва ўзяло пытанне сваёй адукацыі ва ўласныя рукі. Яшчэ ў 1920-х беларусы Нясвіжчыны стварылі некалькі нацыянальна арыентаваных арганізацый. У 1926 годзе  сабралі мужчынскі хор у Лявонавічах. У 1933-м такая ж суполка пачала дзейнічаць у Лані. Таксама працавала некалькі культурна-асветных аб’яднанняў. Зразумела, што ўся гэтая праца была сакрэтнай.

Забастоўкі, спаленыя сядзібы і падпольны рух

Адносіны ўладаў -- выстаўленне беларусаў людзьмі другога гатунку -- прыводзілі іншы раз да стыхійных выступленняў і кровапраліцця. Так, на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў не раз насельніцтва падпальвала панскія сядзібы. Метад даволі радыкальны, але і яго можна апраўдаць: фактычна, карэнныя жыхары не мелі іншага выхаду і такім чынам праяўлялі сваё стаўленне да польскіх уладаў.

У 1931 годзе ў мястэчку Быхаўшчына Ланскай гміны адбылося масавае выступленне супраць гвалтоўнага высялення людзей на хутары. Мужчыны і жанчыны выйшлі з сякерамі і віламі, кінулі каморніка ў раку, прагналі войта, прадстаўнікоў зямельнай управы. Сюды былі сагнаны паліцэйскія сілы з Нясвіжа і Баранавічаў. Вёска была акружана, бунт задушаны, 35 чалавек арыштаваны і адпраўлены ў Сноўскі паліцэйскі ўчастак. Завадатараў пратэсту аддалі пад суд (тэрмін пакарання невядомы). У верасні 1929 года вялікая стачка працоўных адбылася ў сядзібах Радзівілаў. У ёй прымалі ўдзел да 300 чалавек. Патрабаванне было адно -- паляпшэнне дабрабыту і павышэнне заработнай платы. Аднак і стачка скончылася нічым, але ўсе гэтыя падзеі далі глебу для арганізацыі падпольнага супраціўлення. Асабліва значны след у гісторыі пакінуў гарадзейскі  атрад пад кіраўніцтвам Аляксандра Скачко. У асноўным удзельнічалі ў арганізацыі чыгуначнікі. Сам Аляксандр працаваў кіроўцам, і па рабочых справах часцяком бываў у “кантынентальнай” Польшчы. Гэта дапамагала збору інфармацыі і дазваляла  весці іншую падрыўную работу. Лічыцца, што дзейнасць падпольшчыкаў падтрымлівала маральны дух насельніцтва. Аднак чуткі пра дзейнасць атрада Скачко дайшлі да польскіх уладаў. Аляксандра, як арганізатара, і яшчэ шэсць удзельнікаў прыгаварылі да смяротнага пакарання -- за вялікія грошы хтосьці “здаў” іх паліцыі. 
Дзейнічалі і напалову легальныя арганізацыі. Паводле  некаторых сведчанняў, у Нясвіжскім павеце функцыянаваў аддзел Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Членамі гэтай палітычнай суполкі ў рэгіёне з’яўляліся каля 230 мясцовых жыхароў. Камуністы вялі значную работу, раскідвалі лістоўкі і распаўсюджвалі літаратуру, дзе расказвалася пра жыццё ў БССР і барацьбу беларусаў за ўз’яднанне. Але ў 1927 годзе партыю забаранілі.
Што наперадзе?
Уз’яднанне адбылося толькі ў 1939 годзе. Насамрэч пры Польшчы вырасла цэлае пакаленне беларусаў, якія, паводле задумы былых уладаў, павінны былі ўжо страціць нацыянальную самаідэнтыфікацыю.
Аднак красамоўнае сведчанне адваротнага -- неабвержны факт, што савецкіх салдат мясцовыя жыхары сустракалі з вялікай радасцю, кветкамі і песнямі. У Нясвіж войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў 4 гадзіны 17 верасня і цягам дня занялі ўвесь павет. А ўжо праз некалькі тыдняў Савецкая ўлада правяла нацыяналізацыю і пачала ўніфікацыю палітычнай і эканамічнай структуры па прыкладу БССР. Гэта заняло некалькі месяцаў. На жаль, мірнае жыццё працягвалася  толькі паўтара года -- пачалася Вялікая Айчынная вайна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 верасня 1939 года -- адна з найважнейшых дат у навейшай айчыннай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень войскі Чырвонай Арміі…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика