Адзначаем стагоддзе ўтварэння БССР
31.12.2018
—
Разное
|
>
У пачатку студзеня 1919 года адбылося першае пасяджэнне выканкама Дрысенскага павятовага Савета. Былі створаны аддзелы харчовы, народнай адукацыі, ваенны, сацыяльнага забеспячэння, зямельны, фінансавы, аховы здароўя. За тры гады фашысцкай акупацыі Дрысенскі раён панёс велізарныя страты. Спалена 426 вёсак, у большасці – з жыхарамі. На Асвейшчыне не засталося ніводнай цэлай пабудовы. З 53034 жыхароў даваеннага раёна на 1 кастрычніка 1944 года засталося 23630 чалавек, у Асвейскім раёне – 6430 з 21062 даваенных. Знішчаны ўсе МТС, прамысловыя прадпрыемствы, цагельні, млыны, масты, чыгунка, іншыя будынкі. Дрысенскі і Асвейскі раёны ўнесены ў спісы 36 найбольш пацярпелых у гады вайны населеных пунктаў рэспублікі. Цаной самаахвярнай працы раён за кароткі час узняўся з руін вайны. Былі пабудаваны заводы “Зоаветінструмент”, торфабрыкетны, льнозавод, масласырзавод, шэраг іншых перапрацоўчых і абслугоўваючых прадпрыемстваў. Новыя тэхналогіі і прадукцыйная тэхніка прыйшлі ў сельскую гаспадарку, што дазволіла скараціць ручную працу і ў разы павысіць вытворчыя паказчыкі. Узведзены мікрараёны шматпавярховых дамоў, школы, медустановы, культурныя цэнтры. З’явілася развітая інфраструктура. Да канца ХХ стагоддзя, калі БССР была рэфармавана і выйшла са складу Саюза, раён уяўляў сабой развіты рэгіён з устойлівай сацыяльна-эканамічнай базай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Сённяшні Новы год для беларусаў асаблівы – 1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў БССР. За гэты час краіна прайшла складаны, поўны працы, барацьбы і рэформаў шлях,...
|
|