Мінчук зрабіў заўвагу за танцы на стале — і загінуў у бойцы
02.01.2019 10:52
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Смерцю скончыўся канфлікт паміж двума наведнікамі бараў на вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Здарэнне адбылося 31 снежня каля 5:30, паведамляе У бары адпачывалі дзве мужчынскія кампаніі. У адной з іх мужчына захацеў станчыць на стале. Гэта не спадабалася 46-гадоваму мінчуку з другой кампаніі. Ён зрабіў заўвагу, якая прывяла да канфлікту. Для "разборак" мужчыны выйшлі на вуліцу. Там 46-гадовага мінчука тройчы стукнулі ў твар. Ён памёр на месцы да прыезду лекараў "хуткай". Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які меў дачыненне да злачынства. Гэта 28-гадовы жыхар Гродна. Вядома, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. На мужчыну пачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Смерцю скончыўся канфлікт паміж двума наведнікамі бараў на вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Здарэнне адбылося 31 снежня каля 5:30, паведамляе прэс-служба ГУУС...
|
|