Гродзенец зламаў нос студэнту з Індыі піўной пляшкай. 21.by

Гродзенец зламаў нос студэнту з Індыі піўной пляшкай

03.01.2019 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Pixabay.com

Гродзенская міліцыя затрымала 36-гадовага жыхара Гродзенскага раёна. Яго падазраюць у асабліва злосным хуліганстве, паведамляе uvd.grodno.by

Пацярпелым ад яго дзеянняй стаў 20-гадовы студэнт з Індыі. Здарэнне адбылося 2 студзеня ў краме на вуліцы Пушкіна ў Гродне. У тамбуры крамы мужчына стукнуў студэнта па галаве піўной пляшкай і зламаў яму нос. Міліцыянтам гродзенец патлумачыў, што замежнік нецэнзурна выказася на яго адрас. 

Міліцыянты адзначаюць, што індыец не размаўляе па-руску, таму гродзенцу, верагодна, падалося.

Падазраваны раней судзімы за рабаванне. Ён нідзе не працуе, і ў момант нападу на студэнта быў п'яны. Затрымалі нападніка на кватэры ў таварыша, куды ён прыехаў некалькі дзён таму адзначаць Новы год. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Pixabay.com Гродзенская міліцыя затрымала 36-гадовага жыхара Гродзенскага раёна. Яго падазраюць у асабліва злосным хуліганстве, паведамляе uvd.grodno.by.  Пацярпелым ад яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика