Пяцёра дзяцей пацярпелі пры катанні на цюбінгах за выходныя
08.01.2019 15:32
—
Разное
|
nabanane.by За 6-7 студзеня ў Беларусі пры катанні на цюбігах атрымалі траўмы пяцёра дзяцей. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. У Фрунзенскім раёне Мінска шасцігадовы хлопчык пры спуску на цюбінгу стукнуўся галавой аб дрэва, атрымаў множныя пераломы і траўмы. Таксама галавой аб дрэва стукнулася васьмігадовая дзяўчынка ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна: у яе шматлікія пераломы і траўмы. У Цэнтральным раёне сталіцы дзевяцігадовая дзяўчынка пры катанні на цюбінгу сутыкнулася галавой з іншым дзіцем. Вынік — цяжкія траўмы. У Ваўкавыску 11-гадовы хлопчык, едучы з горкі на цюбінгу, стукнуўся спінай аб камяні. У яго цяжкія траўмы, парывы ўнутраных органаў. У Савецкім раёне Мінска васьмігадовы хлопчык пры катанні на цюбінгу стукнуўся галавой аб дрэва. Са шматлікімі траўмамі і пераломамі ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Самая трагічная гісторыя адбылася ў Магілёве. Як Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
nabanane.by За 6-7 студзеня ў Беларусі пры катанні на цюбігах атрымалі траўмы пяцёра дзяцей. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія...
|
|