Шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак. 21.by

Шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак

22.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

75 гадоў таму невялічкая вёска Зінякі паўтарыла жудасны лёс Хатыні. Сёння  шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак.

Мітынг-рэквіем  аб’яднаў не толькі жыхароў Астрынскага сельсавета, але і прадстаўнікоў раённай улады, арганізацый і аб’яднанняў раёна, моладзь і школьнікаў.

-- На тэрыторыі Шчучыншчыны фашыстамі было спалена, закатавана, расстраляна больш за сем з паловай тысяч нашых землякоў, --  звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама А.В. Пасюта. – Жыхары вёсак Агародзіша, Якубавічы, Васілішкі, гарадскога пасёлка Жалудок, горада Шчучына і шэрагу іншых населенных пунктаў раёна падзялілі страшную долю ахвяр генацыду. Нашы землякі аддалі самае дарагое – сваё жыццё дзеля таго, каб абараніць будучыню свайго народа, сваёй краіны і ўсяго свету ад нацысцкай заразы. Іх імёны на вечна засталіся ў нашай памяці.




























Сёння, на гэтай святой для кожнага з нас зямлі, мы звяртаемся да тых, хто ступіў у вечнасць, прыняўшы тут пакутніцкую смерць. Бязмежны смутак і гора страты ў нашых сэрцах!

 -- Мы нізка схіляем галовы перад памяццю ўсіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны – тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу зямлю, -- далучылася старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк.

На жаль, пайшоў з жыцця  апошні відавочца трагедыі Міхаіл Іванавіч Журун. Аднак яго ўспаміны беражліва захоўвае ў сэрцы яго дачка Лілія Міхайлаўна Чабатарэвіч. Жанчына са слязамі на вачах чытала вершы, расказала, што Міхаіл Іванавіч часта ўспамінаў вайну, той дзень, калі загінулі яго блізкія і родныя.

Пранікнёна гучалі песні ў выкананні хору “Преображение”. Разам са святаром Астрынскай царквы айцом Аляксандрам Талмазанам прысутныя маліліся за тых, хто загінуў у той жудаснай трагедыі.

У памяць пра ўсіх, хто цаной свайго жыцця адстаяў наша права на свабоду і незалежнасць -- хвіліна маўчання, аружэйны салют,  песні ў выкананні ваеннага аркестра і кветкі.

Удзельнікі жалобнага мітынгу схілілі галовы перад помнікам на хвіліну застылі ў поўнай цішыні. Ніколі не забудзем!





Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
75 гадоў таму невялічкая вёска Зінякі паўтарыла жудасны лёс Хатыні. Сёння  шчучынцы і жыхары раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика