Гістарычнае фехтаванне – у культурнай праграме Еўрагульняў. 21.by

Гістарычнае фехтаванне – у культурнай праграме Еўрагульняў

24.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гістарычнае фехтаванне – у культурнай праграме Еўрагульняў
У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага падпісана пагадненне аб правядзенні ў рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў выставы “Еўрапейскія баявыя мастацтвы: ад кузні Вулкана да мастацтва Марса”.
Падпісалі дакумент дырэктар  “Музея гісторыі горада Мінска” Галіна Ладзісава і старшыня федэрацыі гістарычнага фехтавання Італіі ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Брэшыі Раберта Гот, які падтрымаў ідэю беларускай алімпійскай чэмпіёнкі па фехтаванні Алены Бяловай правесці падчас II Еўрапейскіх гульняў выставу і паказальныя выступленні па гістарычным фехтаванні.
На выставе, якая пройдзе ў Мінску з 27 красавіка па 10 верасня, жыхары і госці сталіцы змогуць азнаёміцца з унікальнай калекцыяй старадаўніх кніг, шпаг і фехтавальных масак.
Цікавымі момантамі стануць турнір і інтэрактыў. У інтэрактыўным фармаце на выставе можна будзе ўбачыць рэканструяваныя інтэр’еры XIV-XVI стагоддзяў, у якіх праходзілі трэніроўкі і вырабляўся інвентар. Акрамя таго, на плазменных экранах можна будзе паназіраць за асобнымі элементамі гістарычных рэканструкцый.
Унікальнасць выставы пацвярджае і той факт, што тут будуць прадстаўлены манускрыпты, узрост якіх больш за 500 гадоў.
Што ж тычыцца непасрэдна паказальных выступленняў майстроў гістарычнага фехтавання, то яны пройдуць у Верхнім горадзе 22-23 чэрвеня. Майстры з розных краін свету прадэманструюць свае баявыя навыкі ў дысцыплінах позняга сярэднявечча і ранняга сучаснага перыяду: доўгі меч, рапіра, рапіра і кінжал, а таксама меч і баклер (маленькі шчыт).
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №8 ад 25.01.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гістарычнае фехтаванне – у культурнай праграме Еўрагульняў У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага падпісана пагадненне аб правядзенні ў рамках культурнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика