Уцякаючы ад ДАІ, п'яны кіроўца ледзь не пратараніў банк. 21.by

Уцякаючы ад ДАІ, п'яны кіроўца ледзь не пратараніў банк

11.02.2019 09:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДАІ Віцебска

Пагоню за п'яным кіроўцам давялося зладзіць віцебскім даішнікам 10 лютага. 

Пра нецвярозага кіроўцу на Новааршанскай шашы ў дзяжурную часць ДАІ паведамілі відавочцы. Да месца, дзе мусіў знаходзіцца парушальнік выехаў нарад ДАІ. Але пабачыўшы патрульную машыну з уключанымі пробліскавымі маячкамі, кіроўца паспрабаваў уцячы.

Парушальнік праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца і выехаў на Маскоўскі праспект. Аднак каля будынка "Беларусбанка", як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", мужчына не справіўся з кіраваннем, грузавік выехаў на тратуар і затрымаўся паміж туямі.

Шафёр выскачыў з кабіны і спрабаваў збегчы, але міліцыянты дагналі і затрымалі яго. Як паказаў медагляд, у крыві 29-гадовага хлопца было 1,08 праміле алкаголю. 

Інспектары склалі на парушальніка 9 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ Віцебска Пагоню за п'яным кіроўцам давялося зладзіць віцебскім даішнікам 10 лютага.  Пра нецвярозага кіроўцу на Новааршанскай шашы ў дзяжурную часць ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика