У аўторак захаваецца добрае надвор'е, у сераду прыйдуць ападкі
18.02.2019 16:14
—
Разное
|
БЕЛТА У аўторак, 19 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні: уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе 1-7 ніжэй за нуль, па ўсходзе месцамі да 8-12 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад гуля да 6 градусаў цяпла. Па захадзе краіны ўначы прагназуецца 0...+2, удзень — 7-10 вышэй за нуль. 20 лютага надвор'е пагоршае пад уплывам атлантычнага цыклона, які змяшчаецца на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Уначы будзе ад -2 да +4, удзень пацяплее да 1-6 са знакам "плюс". 21 лютага ўначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Па крайнім паўднёвым захадзе Беларусі ўдзень чакаюцца мокры снег і дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы месцамі моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе 0...-6, па паўднёвым захадзе — да 2 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад -4 па паўночным усходзе краіны да +4 па паўднёвым захадзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У аўторак, 19 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будуць...
|
|