Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства. 21.by

Прафсаюзы сочаць за выкананнем заканадаўства

01.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатолій Сцяпанаў (злева) у час наведвання Шаркаўшчынскага ПМС

Анатолій Сцяпанаў (злева) у час наведвання Шаркаўшчынскага ПМС

У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы 25, 26 і 27 сакавіка наш раён з рабочай паездкай наведаў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў.

Падчас работы ён наведаў прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка і раёна незалежна ад формы ўласнасці. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.

Па ўсіх выяўленых парушэннях будуць складзены адпаведныя рэкамендацыі і накіраваны ў арганізацыі, дзе праходзіў кантроль, а таксама старшыні райвыканкама Д. М. Ламака з прапановай разгледзець пытанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

27 сакавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшоў семінар-вучоба па пытаннях аховы працы і тэхніцы бяспекі. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, пазаштатныя інспектары па ахове працы арганізацый і ўстаноў раёна.

У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ Валянціна Седзюкевіч.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў засяродзіў увагу прысутных на абавязковым выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы, асабліва ў тых арганізацыях, якія тэхнічна аснашчаныя і займаюцца выпускам прадукцыі. Ён жа агучыў некаторыя лічбы статыстыкі па няшчасных выпадках на вытворчасці. Так, па краіне за 2017 год 17 чалавек атрымалі вытворчыя траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У мінулым годзе такіх выпадкаў зарэгістравана 21. За два месяцы 2019 года ўжо загінулі 7 чалавек. Асноўнымі прычынамі тут з’яўляюцца невыкананне элементарны правіл бяспекі і фармальны падыход да выканання сваіх абавязкаў спецыялістаў, адказных за ахову працы і тэхніку бяспекі. Па словах інспектара, у некаторых арганізацыях нават не распрацаваны інструкцыі па ахове працы, адсутнічае іншая дакументацыя, а гэта проста недапушчальна. Такая сітуацыя, як вядома, непазбежна можа прывесці да трагедыі. Прыкладам можа паслужыць і той факт, што ў мінулым годзе аграном ААТ “Даватарскі” атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці. Вельмі важна не толькі своечасова і правільна весці дакументацыю ў гэтым накірунку, але і вучыць работнікаў правілам тэхнікі бяспекі, у тэрмін і ў поўнай меры праводзіць інструктажы, у спраўным стане трымаць механізмы і агрэгаты, праца якіх тоіць у сабе вялікую небяспеку для здароўя і жыцця чалавека. Прысутныя ў час семінара змаглі атрымаць грунтоўныя адказы на ўсе ўзнятыя пытанні, якія адносяцца да выканання нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.

Не так даўно раённым аб’яднаннем прафсаюзаў сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама і ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіўся конкурс малюнкаў сярод вучняў школ раёна “Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў”. Дзеці ў творах адлюстравалі сваё бачанне бяспечных умоў працы татаў і мам, дарослых людзей. Ігар Малюгін і метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Грыдзюшка ўзнагародзілі пераможцаў дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і ўручылі падарункі. Узнагароды атрымалі Яўгенія Драбовіч (Більдзюжская СШ), Лізавета Гернат (СШ № 2 гарпасёлка), Арына Баговіч (Велікасельская ДС-СШ), Дар’я Мілевіч (СШ № 1 гарпасёлка) і Надзея Абрамчык (Германавіцкая СШ).

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_8837 IMG_8841 IMG_8842 IMG_8844 IMG_8932 IMG_8934 IMG_8937 IMG_8940 IMG_8943 IMG_8944 IMG_8946 IMG_8947 IMG_8950 IMG_8951

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика