Аршанскі дзевяцікласнік угнаў рарытэтны аўтамабіль (фота, відэа). 21.by

Аршанскі дзевяцікласнік угнаў рарытэтны аўтамабіль (фота, відэа)

27.05.2019 18:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mvd.gov.by

26 траўня ў міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка Крапіўна Аршанскага раёна. Па яго словах, якія перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, зранку мужчына не знайшоў на сваім месца "жыгулі" (ВАС-2101) 1973 года выпуску. 

Мужчына распавёў, што нават не замыкаў свой аўтамабіль, бо думаў, быццам на яго ніхто не паквапіцца. Праз нейкі час вясковец знайшоў сваю "капейку" разбітай аб металічную агароджу. 

Неўзабаве міліцыянты знайшлі ўгоншчыка. Выявілася, што гэта быў мясцовы дзевяцікласнік. Каля другой гадзіны ночы хлопец залез у чужое аўто і пабачыў пакінутыя там ключы. 16-гадовы падлетак завёў машыну і паехаў катацца па вёсцы. Праехаўшы прыкладна паўтара кіламетра, хлопец не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў металічны плот. Пасля гэтага ён уцёк з месца ДТЗ. 

На падлетка пачалі крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mvd.gov.by 26 траўня ў міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка Крапіўна Аршанскага раёна. Па яго словах, якія перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, зранку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика