Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»!. 21.by

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»!

27.05.2019 18:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 25 мая Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, які прайшоў у Мінску .



 Майстры Ганцаўшчыны прадставілі ўвазе гасцей фестывалю разнастайныя віды традыцыйных мастацкіх промыслаў і рамёстваў: ткацтва (народныя майстары  Ніна Казак і Ульяна Віннік, майстры дома рамёстваў Алена Цялушка, Таццяна Зялёнка і Кацярына Цялушка), вышыўка (майстары Марыя Муха, Таццяна Зялёнка, Кацярына Цялушка, Марыя Муха), карункапляценне (майстар Галіна Пупач), саломапляценне (майстар Валянціна Занька), бісерапляценне (майстар Вераніка Лебедзева), выраб традыцыйнай лялькі (Галіна Савеня і Лілія Казак).


Па выніках ХІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў фестывалі-кірмашы. Дыплом пераможцы таксама атрымаў народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” (кіраўнік — Галіна Савеня).

Шчыра віншуем!

(Visited 10 times, 10 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 25 мая Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика