У аграгарадках Ашмянскага раёна адзначаюць Дзень Незалежнасці. 21.by

У аграгарадках Ашмянскага раёна адзначаюць Дзень Незалежнасці

03.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадку Гальшаны адбыўся святочны канцэрт “Беларусь – гэта імя Перамог!”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


На помніку, як напамін аб тых далёкіх часах, высечаны прозвішчы дваццаці васьмі воінаў, якія аддалі жыццё за родную зямлю і мір для нашчадкаў. Сярод іх імёны Аляксандра Аўдзеева і Пятра Страленкі – членаў экіпажа 43-га авіяпалка. Капітан Аўдзееў і лейтэнант Страленка накіравалі свой палаючы самалёт у калону нямецкіх танкаў на дарозе Драглёўцы – Дзертнікі па накірунку Гальшаны – Валожын.


Памяць аб героях застыла ў камені і словах на чорным граніце: “Вечная памяць воінам, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў гальшанцы, школьнікі, кіраўніцтва сельскага Савета і актывісты раённай арганізацыі “Белая Русь”.

Са словамі прывітання і віншаванняў выступілі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч, кіраўнік спраў Гальшанскага сельвыканкама Жанна Садоўская. Да слоў удзячнасці ветэранам далучыліся таксама дырэктар Гальшанскай сярэдня школы Марына Гайдукевіч і дырэктар летніка “Кентаўры” Ігар Каралевіч.

Гальшанцы далучыліся да акцыі “Беларусь памятае”. Вучні мясцовай школы прыйшлі да помніка з партрэтамі сваіх продкаў – ветэранаў той кровапралітнай вайны, якую беларусы ніколі не забудуць.

Пасля ўрачыстасці школьнікі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Эдуарда Сароку.

Таксама да рэспубліканскай акцыі далучыліся вучні і настаўнікі Цудзенішскага вучэбна-педагагічнага комплексу.


Кацярына РУДЗІК.

0

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Гальшаны адбыўся святочны канцэрт “Беларусь – гэта імя Перамог!”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика